www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

6 красавіка 2017Міністры ўнутраных спраў і лясной гаспадаркі Ігар Шуневіч і Міхаіл Амельяновіч прынялі ўдзел у акцыі «Тыдзень лесу»

Сёння, 6 красавіка, міністры ўнутраных спраў і лясной гаспадаркі Ігар Шуневіч і Міхаіл Амельяновіч прынялі ўдзел у традыцыйнай добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу», якая праводзіцца ўжо ў дзясяты раз. Цяпер яна прысвечана аднаўленні беларускіх лясоў, пашкоджаных стыхійнымі бедствамі летам мінулага года. Кіраўнікі двух ведамстваў высадзілі зусім яшчэ маладыя дубкі і клёны на тэрыторыі Драчкоўскага лясніцтва ў Смалявіцкім раёне.

У акцыі таксама ўдзельнічалі намеснік Міністра ўнутраных спраў па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Аляксандр Кобрусеў, начальнік УУС Мінскай вобласці Ігар Яўсееў, курсанты Цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў МУС.

- Міліцэйскае ведамства надае асаблівую ўвагу захаванню прыродных рэсурсаў Беларусі. У гэтым пытанні мы шчыльна супрацоўнічаем з міністэрствамі лясной гаспадаркі, сельскай гаспадаркі і харчавання, Дзяржаўнай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце, - адзначыў Ігар Анатольевіч. - На мой погляд, сённяшняе мерапрыемства атрымалася вельмі душэўным. Мы дапамагалі ліквідаваць наступствы леташняга ўрагану. Наш лес, прыродныя багацці - гэта здабытак, які неабходна памнажаць. Пасадка дрэў і барацьба з браканьерствам - толькі частка нашай працы ў гэтым кірунку.

Напрыканцы сустрэчы Міхаіл Амельяновіч падзякаваў прысутным за неабыякавасць і дапамогу, выказаўшы ўпэўненасць у тым, што праз 100 гадоў на Смалявіцкай зямлі нашчадкі ўбачаць плён таго, што было створана ў 2017-м.

Як распавяла сакратар першаснай арганізацыі ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” цэнтральнага апарата МУС Віялета Салодкая, у Смалявіцкім лясгасе вартавыя правапарадку працуюць ужо ў трэці раз. У год 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў займаліся ачысткай лесу непадалёк ад Кургана Славы, а мінулай восенню дапамагалі аднаўляць лясы, пашкоджаныя ураганам. Прыемна, што сёння будучыя вартавыя правапарадку з энтузіязмам падтрымліваюць ініцыятыву Міністэрства лясной гаспадаркі і памнажаюць прыродныя багацці нашай краіны.