www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

14 красавіка 2017Кубак Міністра па міні-футболе - у аб'яднанай каманды крымінальнай міліцыі

У Мінску завяршыліся спаборніцтвы на Кубак Міністра ўнутраных спраў па міні-футболе, прысвечаныя 100-годдзю міліцыі Беларусі. Больш за тыдзень за перамогу змагаліся 13 каманд, сфарміраваныя з супрацоўнікаў падраздзяленняў цэнтральнага апарата і цэнтральнага падпарадкавання МУС. Чым менш часу заставалася да фіналу, тым мацней у зале разгараліся страсці. У выніку Кубак заваявала аб'яднаная каманда крымінальнай міліцыі. Серабро дасталося Дэпартаменту аховы, а бронзу атрымала каманда Аўтагаспадаркі. Спецыяльны прыз дастаўся камандзе ГУБАЗіК, якая заняла чацвёртае месца. Акрамя таго, спецпрызы былі ўручаны асабіста траім гульцам: лепшаму варатару Аляксандру Шамятовічу з каманды КМ Криминальная милиция, лепшаму нападніку Дзмітрыю Троцкаму з каманды ДА, а таксама лепшаму абаронцу Аляксандру Вярэніку з Аўтагаспадаркі.