www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

14 красавіка 2017Падчас работ па дэмантажы «БелЭкспа» будаўнікі знайшлі нямецкую авіябомбу часоў ВАВ

Учора падчас работ па дэмантажы будынка «БелЭкспа» будаўнікі знайшлі нямецкую авіябомбу часоў ВАВ.

Экскаватар каўшом выняў яе з катлавана глыбінёй каля 2-х метраў і выклаў на будаўнічую пляцоўку.

У 13.45 у дзяжурную частку в/ч 5448 паступіла паведамленне ад УУС Мінгарвыканкама пра выяўленне на тэрыторыі «Белэкспа» снарада.

Ужо ў 14.05 да месца выяўлення небяспечнай знаходкі прыбыў сапёрна-піратэхнічны разлік узрыватэхнічнага цэнтра ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь пад камандаваннем падпалкоўніка Максіма Куля.

Сапёры па вонкавым выглядзе вызначылі, што гэта не снарад, а авіяцыйная бомба, і, ачысціўшы яе ад гліны, устанавілі дакладную маркіроўку: нямецкая авіяцыйная бомба SC-250, абсталяваная двума бакавымі выбухоўнікамі.

Вага такой бомбы складае 250 кілаграм, а маса выбуховага рэчыва - каля 128 кілаграм. Разлёт аскепкаў ад яе выбуху складае да 2-х кіламетраў.

Бомбу пагрузілі ў спецыяльны аўтамабіль і ў суправаджэнні экіпажа ДАІ вывезлі на Барысаўскі палігон, дзе быў ажыццёўлены яе падрыў.

Акрамя таго на месцы правядзення будаўнічых работ сапёры таксама выявілі некалькі даволі вялікіх фрагментаў другой авіябомбы, якая некалі ўжо выбухнула.