www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

19 красавіка 2017Сталіца збярэ байкераў з розных краін

30 красавіка ў Мінску пройдзе гарадское свята - адкрыццё мотасезона-2017 H.O.G. Spring Challenge. У ім возьмуць удзел матацыклісты з дзесяці краін.

Калона байкераў пройдзе ад Кургана Славы да пляцоўкі за Домам футбола. У гэтым годзе ў парадзе матацыклаў прыме ўдзел чэмпіёнка свету па кантры-кросе, віцэ-чэмпіёнка ралі Дакар Анастасія Ніфонтава.

На цэнтральнай пляцоўцы для гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства разгорнецца шырокая праграма. Унікальнае шоу сусветных зорак Freestyle з лятучымі матацыкламі, а таксама паказальныя трукі на матацыклах Harley-Davidson. Усяго прадугледжана каля 10 зон актыўнасці для дарослых і дзяцей.

Самі ж байкеры будуць змагацца ў тэатралізаванай спартыўнай эстафеце за званне самага спартыўнага аддзялення клуба ў СНД.

У праграме - выступленні зорак айчыннай эстрады. Хэдлайнер мерапрыемства - гурт J: МОРС.

Мерапрыемства арганізована клубам H.O.G. Iron Birds, пры падтрымцы Harley-Davidson Расія і СНД, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, УДАІ МУС Рэспублікі Беларусь і накіравана на ўмацаванне сяброўскіх адносін паміж краінамі і развіццё турызму ў Беларусі.

Напярэдадні злёту замежныя матацыклісты наведаюць Цэнтр экалагічнага турызму "Станькава", а таксама гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна». У мінулым годзе адкрыццё мотасезона ў Мінску наведала каля 3 тысяч замежных байкераў.

Даведка: Сёння ў Беларусі зарэгістравана больш за 400 тысяч адзінак мотатранспарту. У сталіцы сканцэнтравана амаль 13 тысяч ад гэтай колькасці.