www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

20 красавіка 2017Затрымана жыхарка Магілёва, якая падманам завалодала больш за 780 000 рублёў

43-гадовая магіляўчанка са жніўня 2015 да красавіка 2017 года ў Магілёве, Мінску і Слаўгарадзе падманным шляхам, на падставе продажу нібыта канфіскаваных аўтамашын, кватэр, бытавой тэхнікі завалодала больш за 780 000 беларускіх рублёў.

Як распавёў намеснік начальніка ўпраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі УУС Магілёўскага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Аляксей Бандарэнка, прадстаўляючыся грамадзянам начальнікам Мінскай рэгіянальнай мытні, намеснікам начальніка ДАІ і начальнікам іншых аддзелаў УУС Магілёўскага аблвыканкама, палкоўнікам міліцыі на высокапастаўленай пасадзе, яна пераконвала грамадзян, што мае доступ да нібыта канфіскаванай маёмасці, якую яна мае права прадаць. Кошт гэтай маёмасці яна наўмысна прыніжала ў дзясяткі разоў.

Для большай упэўненасці грамадзян яна апранала форменнае абмундзіраванне супрацоўніка міліцыі і прызначала месца сустрэчы паблізу адміністрацыйных будынкаў органаў унутраных спраў.

За здзелкі жанчына атрымлівала грошы як у валюце, так і ў беларускіх рублях і абяцала, што ў бліжэйшы час яны атрымаюць набытую імі маёмасць, а перададзеныя ёй грашовыя сродкі ідуць у даход дзяржавы. Пры заключэнні чарговай здзелкі падазраваная была затрымана.

З заявамі ў міліцыю звярнуліся шэсць пацярпелых, але па інфармацыі, якая маецца ў супрацоўнікаў крымінальнага вышуку, іх колькасць значна большая.

УСК Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці ўзбуджана крымінальная справа ў адпаведнасці з ч. 4 арт. 209 КК (махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры), якая прадугледжвае пазбаўленне волі да пятнаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Дарэчы, яна была раней неаднаразова судзімая па арт. 209 КК (махлярства) за аналагічныя злачынствы.

Грамадзянам, якія валодаюць інфармацыяй аб супрацьпраўных дзеяннях падазраванай, просьба звярнуцца па тэл. (0222) 295-523, 295-518, 295-507 або 102.