www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

20 красавіка 2017Работніцы сталовай у ліцэі МУС займаліся крадзяжом прадуктаў

Спецыялізаваны ліцэй Міністэрства ўнутраных спраў быў створаны па ініцыятыве ведамства ў 2015 годзе. Сёння ў ім навучаюцца 218 падлеткаў, якія цвёрда абралі для сваёй будучыні шлях абаронцы закона і справядлівасці.

Ліцэй знаходзіцца ў Астрашыцкім гарадку Мінскага раёна, куды быў перадыслакаваны са сталіцы на час рамонту асноўнага будынка. У дзіцячым аздараўленчым лагеры «Белыя росы», дзе пражываюць і навучаюцца ліцэісты, для гэтага створаны ўсе неабходныя ўмовы. Для навучэнцаў кіраўніцтва імкнецца зрабіць знаходжанне найбольш камфортным, у тым ліку дамаўляючыся з іншымі арганізацыямі на аказанне розных паслуг. Як аказалася, некаторыя прадстаўнікі абслуговага персаналу паставілі ўласную карыслівасць вышэй за маральныя прынцыпы.

- Паступіла аператыўная інфармацыя аб тым, што навучэнцам ліцэя выдаюць харчовы пай ніжэйшы за пакладзеныя нормы, - распавёў начальнік АБЭЗ Мінскага РУУС Георгій Кулікоўскі. - Мы не маглі ў гэта паверыць, бо ў ліцэі навучаюцца і сіроты, і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, і выхадцы з шматдзетных сем'яў. Красці ў іх ежу, па меншай меры, амаральна. Пакінуць інфармацыю без увагі мы не маглі. На жаль, у выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў звесткі пацвердзіліся, што і стала падставай для рэйду па выкрыцці правапарушальнікаў.

Так, раніцай 17 красавіка паблізу дзіцячага лагера «Белыя росы» супрацоўнікі АБЭЗ Мінскага РУУС затрымалі 57-гадовую жыхарку Лагойска і 59-гадовую мінчанку. Жанчыны працуюць поварам і пасудамыйкай паводле дагавору, заключанаму ліцэем МУС з УП «Камбінат школьнага харчавання Партызанскага раёна Мінска».

Пры аглядзе пакетаў, якія належалі жанчынам, аператыўнікі знайшлі выкрадзеныя прадукты харчавання: мясны фарш, сыр, смятану, сметанковае масла і алей, гарбату, маянэз і садавіну.

Пасля затрымання падазраваныя далі прызнальныя паказанні і раскаяліся ў зробленым. У дачыненні да іх складзены адміністрацыйныя пратаколы па ч.1 арт.10.5 КоАП Кодекс об административных правонарушениях Беларусі («Дробны крадзеж»). Максімальнае пакаранне па дадзеным артыкуле прадугледжвае штраф у памеры 30 базавых велічынь альбо адміністрацыйны арышт.

Украдзеныя прадукты вярнулі ў ліцэй.

Таксама ў адрас працадаўцы жанчын будзе вынесена прадстаўленне аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць учыненню правапарушэнняў. Гэта, у сваю чаргу, паўплывае на рашэнне аб далейшым прадаўжэнні або спыненні працоўных адносін.