www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

9 чэрвеня 2017У Гродне адбыўся чэмпіянат МУС па службовым мнагаборстве

На працягу трох дзён з 7 па 9 чэрвеня ў Гродне праходзіў чэмпіянат МУС па службовым мнагаборстве. У спаборніцтвах па стральбе, плаванні і бегу ўдзельнічалі спартсмены з абласных УУС, ГУУС Мінгарвыканкама, унутраных войскаў, Дэпартамента аховы, Дэпартамента выканання пакаранняў, Акадэміі МУС і Магілёўскага інстытута МУС - усяго 12 каманд.

У першы дзень перад будынкам УУС адбылася цырымонія адкрыцця чэмпіянату. Спартсменаў вітаў начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Вадзім Сіняўскі, пажадаўшы перамог і новых дасягненняў. Таксама была прадстаўлена судзейская калегія, а музычную кампазіцыю ўдзельнікам спаборніцтваў падарыў саліст аркестра УУС Андрэй Грыгор’еў.

Пасля адкрыцця ўдзельнікі спаборніцтваў адправіліся на экскурсію ў музеі гродзенскай турмы, а пасля - абласнога ўпраўлення МНС, які, дарэчы, размяшчаецца ў старажытнай пажарнай каланчы.

З самай раніцы 8 чэрвеня спартсмены сабраліся ў ціры БФСТ “Дынама”, каб прадэманстраваць навыкі стральбы з пісталета Макарава (практыкаванне ПМ-1). А бліжэй да абеду спаборніцтвы перамясціліся ў басейн КУП “Аквацэнтр”, там удзельнікі праплылі 100 метровую дыстанцыю. Абмежаванняў па стылі плавання не было. Вынікі трымаліся судзейскай калегіяй у сакрэце, каб захаваць інтрыгу да апошняга.

У трэці дзень спартсмены выйшлі на бегавую дарожку ЦСК “Нёман”. Ім трэба было пераадолець дыстанцыю ў 1500 метраў. У гэты раз надвор’е было камфортным, чаго не скажаш пра леташні чэмпіянат, калі тэмпература паветра дасягала +30 градусаў.

Пасля заканчэння забегаў адбылася цырымонія ўзнагароджання і закрыцця чэмпіянату МУС па службовым мнагаборстве.

У індывідуальным заліку лепшымі сярод дзяўчат сталі:

1 месца: сяржант міліцыі Халдоба Таццяна (Дэпартамент аховы МУС);
2 месца: прапаршчык міліцыі Баханоўская Ірына (УУС Брэсцкага аблвыканкама);
3 месца: радавы міліцыі Цыганкова Святлана (Магілёўскі інстытут МУС).

Сярод супрацоўнікаў, старэйшых за 40 год, мацнейшымі апынуліся:
1 месца: падпалкоўнік міліцыі Грыцэнка Сяргей (УУС Віцебскага аблвыканкама);
2 месца: прапаршчык міліцыі Бераснёў Леанід (Дэпартамент аховы МУС);
3 месца: падпалкоўнік міліцыі Галоднікоў Васіль (Акадэмія МУС).

Ва ўзроставай групе сярод супрацоўнікаў ад 30 да 40 гадоў першыя тры месцы размеркаваліся такім чынам:
1 месца: маёр міліцыі Саматуга Антон (Акадэмія МУС);
2 месца: маёр міліцыі Рэвін Дзмітрый (Магілёўскі інстытут МУС);
3 месца: капітан міліцыі Ананевіч Аляксандр (Дэпартамент аховы МУС).

Ва ўзроставай групе сярод супрацоўнікаў да 30 гадоў прызавыя месцы занялі:
1 месца: лейтэнант міліцыі Ложкін Ян (Дэпартамент аховы МУС);
2 месца: сяржант міліцыі Сцяпанычаў Аляксандр (Дэпартамент аховы МУС);
3 месца: старшы сяржант міліцыі Лось Андрэй (Дэпартамент аховы МУС).

Штогод Міністэрства унутраных спраў Рэспублікі Беларусь уручае і спецыяльныя прызы “За спартыўнае даўгалецце!” і “За волю да Перамогі!”. Імі былі ўзнагароджаны адпаведна падпалкоўнік міліцыі Заўгародні Вячаслаў (УУС Гомельскага аблвыканкама) і падпалкоўнік міліцыі Гіль Віктар, а таксама маёр міліцыі Яскевіч Іван з УУС Гродзенскага аблвыканкама.

У агульнакамандным заліку месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца: Дэпартамент аховы МУС;
2 месца: Акадэмія МУС;
3 месца: УУС Гродзенскага аблвыканкама;
4 месца: ГУУС Мінскага гарвыканкама;
5 месца: УУС Брэсцкага аблвыканкама;
6 месца: УУС Віцебскага аблвыканкама;
7 месца: Галоўнае ўпраўленне камандуючага ўнутранымі войскамі МУС;
8 месца: УУС Мінскага аблвыканкама;
9 месца: УУС Гомельскага аблвыканкама;
10 месца: Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС;
11 месца: УУС Магілёўскага аблвыканкама;
12 месца: Магілёўскі інстытут МУС.