www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

13 чэрвеня 2017Аб'яднаная калегія МУС Саюзнай дзяржавы адбылася ў Казані

Сёння ў Казані адбылося пасяджэнне Аб'яднанай калегіі міністэрстваў унутраных спраў Саюзнай дзяржавы.

У калегіі прынялі удзел кіраўнікі МУС Беларусі і Расіі Ігар Шуневіч і Уладзімір Калакольцаў, іх намеснікі і начальнікі падраздзяленняў ведамстваў.

Удзельнікі разгледзелі розныя аспекты супрацоўніцтва органаў унутраных спраў Беларусі і Расіі прыгранічных рэгіёнаў, перспектывы супрацоўніцтва ў сферы кантролю за знаходжаннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы і пытанні фарміравання адзінай міграцыйнай.

Таксама абмяркоўваўся праект плана работы Аб'яднанай калегіі міністэрстваў унутраных спраў Саюзнай дзяржавы на 2018 год. Вызначана, што на чарговым пасяджэнні гаворка пойдзе аб узаемадзеянні ў сферы дарожнай бяспекі, а таксама аб абмене вопытам па забеспячэнні грамадскай бяспекі пры правядзенні буйных міжнародных спартыўных мерапрыемстваў.

Кіраўнік беларускага МУС адзначыў, што праведзены дыялог прайшоў у абстаноўцы поўнага ўзаемаразумення і гатоўнасці да далейшага супрацоўніцтва па разглядзе спектру пытанняў, дазволіў дэталёва абмеркаваць асобныя напрамкі перспектыўнага ўзаемадзеяння.

Падкрэсліўшы, што ўзровень супрацоўніцтва органаў унутраных спраў памежных абласцей з'яўляецца своеасаблівым барометрам нашых сувязяў, Ігар Шуневіч выказаў удзячнасць кіраўніцтву Міністэрства, органаў і падраздзяленняў унутраных спраў Расіі і асабліва Бранскай, Пскоўскай і Смаленскай абласцей за службовае паразуменне і садзейнічанне ў вырашэнні адзіных задач правапарадку.

Ігар Анатольевіч таксама выказаў упэўненасць, што выпрацаваныя сёння рашэнні дазволяць на якасна новым узроўні выконваць стратэгічныя задачы, якія стаяць перад праваахоўнымі органамі Расіі і Беларусі, паслужаць надзейнай асновай для далейшай інтэграцыі дзвюх краін у рамках Саюзнай дзяржавы.

Міністр унутраных спраў Беларусі падзякаваў удзельнікам форума за актыўнасць і канструктыўнасць у абмеркаванні разгляданых пытанняў і запрасіў расійскіх калег у Полацк для ўдзелу ў чарговым пасяджэнні Аб'яднанай калегіі ў наступным годзе.

Мерапрыемства завяршылася падпісаннем выніковых дакументаў.