www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

16 чэрвеня 2017Яшчэ адзін удзельнік “банды Молнара” затрыманы ў Маскве

У чацвер, 15 чэрвеня, супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС Беларусі і ГУКВ МУС Расіі ў адной з кватэр Масквы затрымалі ўдзельніка “банды Молнара” – жыхара Бабруйска 1967 года нараджэння Юрыя Мяшэчака.

Паводле аператыўнай інфармацыі, мужчына узначальваў арганізаваную злачынную групу, удзельнікі якой падманным шляхам завалодвалі нерухомасцю грамадзян. Устаноўлена, што Юрый Мяшэчак датычны да незаконнага завалодання больш за 70 аб’ектаў. Яму завочна прад’яўлена абвінавачванне па 12 артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі (незаконнае прадпрымальніцтва, махлярства ў асабліва буйным памеры, стварэнне злачыннай арганізацыі і г.д.)

Крымінальны калектыў дзейнічаў у складзе так званай банды Молнара – найбуйнейшай злачыннай арганізацыі пад кіраўніцтвам “аўтарытэта” з Бабруйска Сяргея Молнара.

Праца па выкрыцці банды вялася ГУБАЗіК МУС з 2013 года. Праваахоўнікам удалося выявіць больш за трыццаць удзельнікаў пяці арганізаваных злачынных груп. На іх рахунку – вымаганні, рабаванні, разбоі, падпалы аўтамабіляў, ашуканскія дзеянні з нерухомасцю і іншая супрацьпраўная дзейнасць. Затрыманні падазроных праходзілі ў Бабруйску, Мінску і на тэрыторыі Расіі. У далейшым суду былі адданы 30 асоб, якія мелі дачыненне да злачынстваў. Магілёўскім абласным судом у канцы мая 2017 года разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні удзельнікаў злачыннай арганізацыі Молнара ў здзяйсненні больш за 100 злачынстваў было скончана. У дачыненні да ўсіх фігурантаў вынесены абвінаваўчы прысуд. Лідэра злачыннай арганізацыі асудзілі на 18 гадоў пазбаўлення волі.

Калі адбываліся затрыманні асноўных лідэраў і ўдзельнікаў “банды Молнара”, Мяшэчаку ўдалося схавацца за межамі рэспублікі. Кіруючыся прынцыпам няўхільнасці пакарання, на працягу некалькіх гадоў супрацоўнікамі ГУБАЗіК праводзіліся аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы. Фігурант прыкладваў нямала намаганняў, каб хавацца ад правасудзьдзя: спыніў усе ранейшыя сувязі, уключаючы сваякоў, цалкам змяніў круг зносін. Але, нягледзячы на прынятыя сур’ёзныя меры канспірацыі, аператыўнікі здолелі ўстанавіць яго месца знаходжання і затрымаць. Зараз вырашаецца пытанне аб перадачы Мяшэчака праваахоўным органам Беларусі для прыцягнення яго да крымінальнай адказнасці ва ўстаноўленым законам парадку.