www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

Пра міністэрства

Міністэрства ўнутраных спраў – рэспубліканскі орган дзяржаўнага ўпраўлення, які ўзначальвае сістэму органаў унутраных спраў і ўнутраныя войскі МУС. Міністэрства ажыццяўляе ў межах сваіх паўнамоцтваў рэгуляванне і кіраванне ў сферы барацьбы са злачыннасцю, аховы грамадскага парадку, забеспячэння грамадскай бяспекі і каардынацыю дзейнасці ў гэтай сферы іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.

Органы ўнутраных спраў з'яўляюцца часткай сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Прававой асновай дзейнасці органаў унутраных спраў з'яўляюцца Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Закон Рэспублікі Беларусь “Аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь”, указы і дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, iншыя акты заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Органы ўнутраных спраў абараняюць жыццё, здароўе, гонар, годнасць, правы, свабоды і законныя інтарэсы грамадзян ад злачынных і іншых супрацьпраўных замахаў незалежна ад іх грамадзянства, сацыяльнага, маёмаснага і іншага становішча, расавай і нацыянальнай прыналежнасці, полу, ўзросту, адукацыі і мовы, адносінаў да рэлігіі, палітычных і іншых перакананняў, а таксама ад іншых абставін.

 

Асноўнымі задачамі органаў унутраных спраў з'яўляюцца:
• абарона жыцця, здароўя, гонару, годнасці, правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ад злачынных і іншых супрацьпраўных замахаў, забеспячэнне іх асабістай і маёмаснай бяспекі, абарона правоў і законных інтарэсаў арганізацый ад злачынных і іншых супрацьпраўных замахаў у адпаведнасці з кампетэнцыяй органаў унутраных спраў;
• абарона інтарэсаў грамадства і дзяржавы ад злачынных і іншых супрацьпраўных замахаў, ахова грамадскага парадку і забеспячэнне грамадскай бяспекі;
• абарона ўласнасці ад злачынных і іншых супрацьпраўных замахаў;
• прафілактыка, выяўленне, спыненне злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў, вытворчасць дазнання па крымінальных справах, вядзенне адміністрацыйнага працэсу ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй;
• вышук абвінавачаных, месцазнаходжанне якіх невядома; асоб, якія хаваюцца ад органаў, што вядуць крымінальны працэс; асоб, якія ўхіляюцца ад адбывання пакарання або іншых мер крымінальнай адказнасці; без вестак зніклых і іншых асоб у выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь; устанаўленне асоб, што ўчынілі злачынствы, і асоб, што падлягаюць прыцягненню да адміністрацыйнай адказнасці, у адпаведнасці з кампетэнцыяй органаў унутраных спраў;
• арганізацыя выканання і адбывання пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці, адміністрацыйных спагнанняў у адпаведнасці з кампетэнцыяй органаў унутраных спраў;
• ўдзел у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне грамадзянства, міграцыі і рэгістра насельніцтва;
• аказанне ў межах кампетэнцыі органаў унутраных спраў на ўмовах i ў парадку, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі

Беларусь, дапамогі грамадзянам, дзяржаўным органам, грамадскім аб'яднанням і іншым арганізацыям у рэалізацыі іх правоў і ўскладзеных на іх абавязкаў.

На органы ўнутраных спраў заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь могуць быць ускладзены і іншыя задачы.

Дзейнасць органаў унутраных спраў ажыццяўляецца на прынцыпах:
• законнасці;
• павагі і захавання правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян;
• гуманізму;
• адзінства сістэмы органаў унутраных спраў і цэнтралізацыі кіравання імі;
• спалучэння галосных і тайных метадаў i сродкаў дзейнасці;
• незалежнасці ад дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў.

Дзейнасць органаў унутраных спраў з'яўляецца галоснай, адкрытай для грамадзян і сродкаў масавай інфармацыі ў той меры, у якой гэта не супярэчыць патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб абароне дзяржаўных сакрэтаў і іншай тайны, якая ахоўваецца законам.

Органы ўнутраных спраў у парадку i межах, вызначаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, інфарміруюць дзяржаўныя органы, грамадскія аб'яднанні, сродкі масавай інфармацыі, грамадзян аб стане грамадскага парадку і мерах па яго забеспячэнні.

Органы ўнутраных спраў не маюць права выдаваць звесткі, якія ганяць гонар, годнасць ці дзелавую рэпутацыю грамадзяніна, звесткі, якія адносяцца да яго асабістага жыцця, калi iншае не прадугледжана заканадаўствам.


Кіраўніцтва

 

Міністр унутраных спраў 

генерал-лейтэнант міліцыі

Ігар Анатольевіч Шуневіч

 

 

Першы намеснік Міністра ўнутраных спраў –

начальнік крымінальнай міліцыі

палкоўнік міліцыі

Падгурскі Іван Мікалаевіч


Намеснік Міністра ўнутраных спраў –

камандуючы ўнутранымі войскамі

генерал-маёр

Юрый Хаджымуратавіч Караеў

 

 Намеснік Міністра ўнутраных спраў –

начальнік міліцыі грамадскай бяспекі

генерал-маёр міліцыі

Мікалай Аляксандравіч Мельчанка

 

Намеснік Міністра ўнутраных спраў па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні

генерал-маёр міліцыі

Аляксандр Аркадзьевіч Кобрусеў

 

Намеснік Міністра ўнутраных спраў –

начальнік Дэпартамента фінансаў і тылу

генерал-маёр міліцыі

Віктар Анатольевіч Дубавец