www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

Парадак разгляду зваротаў грамадзян i юрыдычных асоб

Работа са зваротамi грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, i юрыдычных асоб ажыццяўляецца ў адпаведнасцi:

·      з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 15 кастрычнiка 2007 г. № 498 “Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб”;
·      з Дырэктывай Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 27 снежня 2006 г.  № 2 “Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва”.
 

Асабісты прыём

Графік прыёму грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь

Запіс грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб на асабісты прыём да Міністра ўнутраных спраў і яго намеснікаў ажыццяўляецца загадзя штодня (акрамя суботы і нядзелi) з 9.00 да 18.00 супрацоўнікамі прыёмнай грамадзян МУС Рэспублікі Беларусь, а да кіраўнікоў цэнтральнага апарата і цэнтральнага падпарадкавання МУС – па тэлефонах, указаных у графіку асабістага прыёма грамадзян з 9.00 да 18.00.

Міністр
ШУНЕВІЧ Ігар Анатольевіч
 
Прыёмная

1-я серада

08.00-13.00
 
218-78-95

Першы намеснік Міністра ўнутраных спраў – 
начальнік крымінальнай міліцыі
ПАДГУРСКІ Іван Мікалаевіч

Прыёмная


3-я серада

08.00-13.00



218-78-95

Намеснік Міністра ўнутраных спраў – 
начальнік міліцыі грамадскай бяспекі
МЕЛЬЧАНКА Мікалай Аляксандравіч
 
Прыёмная

4-я серада
 
08.00-13.00
 

218-78-95
Намеснік Міністра ўнутраных спраў па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні
КОБРУСЕЎ Аляксандр Аркадзьевіч
 
Прыёмная

2-я с
ерада
 
08.00-13.00
 

218-78-62
Намеснік Міністра ўнутраных спраў – 
Камандуючы ўнутранымі войскамі
КАРАЕЎ Юрый Хаджымуратавіч
 
Памочнік – Барысаў Уладзімір Мікалаевіч

5-я серада,
2-і панядзелак
 
08.00-13.00,
14.00-20.00
 
223-55-55
Намеснік Міністра ўнутраных спраў – 
начальнік Дэпартамента фінансаў і тылу
ДУБАВЕЦ Віктар Анатольевіч
 
Прыёмная

2-я с
ерада

08.00-13.00
 

218-70-32
Начальнік галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі
НІКІЦІН Эдуард Анатольевіч
 
Прыёмная

2-
і панядзелак
 
08.00-14.00
 

218-76-78
Начальнік галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку
САКОВІЧ АнатольІванавіч
 
Прыёмная

1-
ы аўторак
 
08.00-14.00
 
218-78-57
Начальнік галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі


Прыёмная
2-і чацвер
 
08.00-14.00
 
218-75-23
Начальнік галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй
КАРПЕНКАЎ Мікалай Мікалаевіч
 
Прыёмная

4-
ы панядзелак
 
08.00-14.00
 

218-71-33
Начальнік галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі
 МЕЛЬНІК Раман Іванавіч
 
Прыёмная

2-
і аўторак
 
08.00-14.00
 
218-78-56
Начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі
БЯГУН Аляксей Юревіч


Пр
ыёмная

1-ы,3-і чацвер

2-я субота
08.00-13.00
14.00-17.00
09.00-13.00
 
218-72-36
Начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў
ДАРОШКА Сяргей Іванавіч
 
 Прыёмная

2-
і аўторак
 
08.00-14.00
 
 215-54-29
Начальнік Дэпартамента аховы
ХАМЕНКА Сяргей Мікалаевіч
 
Прыёмная

3-
і панядзелак
 
08.00-14.00
 
256-09-18
Начальнік галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі
 
 
Прыёмная

1-я с
ерада
 
08.00-14.00
 

218-71-69
Начальнік упраўлення Дзяржаўтаінспекцыі
КАРЗЮК Дзмітрый Міхайлавіч
 
Прыёмная
2-я пятніца
1-я субота
08.00-14.00 
09.00-13.00
 

218-77-82
 

Прыёмная грамадзян МУС ажыццяўляе прыём штодня (акрамя суботы і нядзелі) з 8.00 да 18.00 па адрасе:
г. Мінск, вул. Гадаскі Вал, 4, пад’езд №4
Тэлефон: 218-78-95, факс: 203-99-18.

На асабістым прыёме абавязкова неабходна мець дакументы, якія засведчваюць асобу (пашпарт, пасведчанне на права жыхарства, пасведчанне бежанца). Прадстаўнікі заяўнікоў павінны прад’явіць дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Пісьмовыя звароты

Пісьмовыя звароты накіроўваюцца на адрас:

220030, г.Мінск, вул. Гарадскі Вал, 4, прыёмная грамадзян, індывідульных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб.

Электронныя звароты

Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб у Мінісэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беарусь накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мове.

Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:

·         прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
·         адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
·         сутнасць звароту;
·         адрас электроннай пошты грамадзяніна.
Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:
·         поўную назву юрыдычнай асобы;
·         месца знаходжання юрыдычнай асобы;
·         сутнасць звароту;
·        прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы кіраўніка ці асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;

·         адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

Да электронных зваротаў, якія накіроўваюцца прадстаўнікамі заяўнікоў, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

 

Для накіравання электроннага зварота неабходна выбраць раздел:

электронныя звароты грамадзян        электронныя звароты юрыдычных асоб

Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, указаны ў электронным звароце, або ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна цi месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.

Адозва электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або накiравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.

У выпадку, калі накiраваныя электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікоў носяць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты могуць размяшчацца на афіцыйных сайтах дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый, да кампетэнцыі якіх адносіцца разгляд выкладзеных пытанняў, у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт без накiравання адказаў (паведамленняў) заяўнікам.

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):

·         выкладзены не на беларускай або рускай мове;
·         не змяшчаюць прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
·         не змяшчаюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адраса яе месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
·         змяшчаюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
·         змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы ці выразы;
·         падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах;
·         у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
·         прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
·         пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім няма новых абставін, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
·         з заяўнікам спынена перапіска.

Адказ арганізацыі на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны заяўнiком у парадку, устаноўленым артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.

Электронны зварот таксама можна накіраваць на наступныя адрасы электроннай пошты:

МУС Рэспублікі Беларусь: pismo_mvd@mia.by
ГУУС Мінгарвыканкама: pismo_guvd_minsk@mia.by
УУС Брэсцкага аблвыканкама: uvdbrest@brest.by
УУС Віцебскага аблвыканкама: ozgs@uvd.vitebsk.gov.by
УУС Гомельскага аблвыканкама: uvd@mail.gomel.by
УУС Гродзенскага аблвыканкама: uvd.grodno@gmail.com
УУС Мінскага аблвыканкама: priemnaja@uvd-mo.gov.by
УУС Магілёўскага аблвыканкама: uvd@mogilev.by
ДВП МУС Рэспублікі Беларусь: pismo_din@mia.by