www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

23 чэрвеня 2017На Плошчы Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь адбыўся ўрачысты выпуск маладых лейтэнантаў, якія скончылі Акадэмію МУС

 

Пуцёўку ў самастойнае жыццё атрымалі больш за 700 маладых спецыялістаў міліцэйскай ВНУ, якія праз месяц папоўняць службовыя калектывы праваахоўных органаў. Характэрна, што ў гэтым годзе ў адным страі стаялі афіцэры Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства абароны, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю і Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

Трое курсантаў акрамя першага афіцэрскага звання і дыплома аб вышэйшай юрыдычнай адукацыі атрымалі залатыя медалі - вынік добрасумленнай працы на працягу ўсяго перыяду навучання. З адзнакай скончылі Акадэмію 27 маладых юрыстаў, сярод іх 3 стыпендыята спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Гэты выпуск стаў асаблівым - дыпломы атрымалі як курсанты з 5-гадовым тэрмінам навучання, так і тыя, хто вучыўся па новай праграме 4 гады. Аднак гэта не паўплывала на якасць навучання, і маладыя спецыялісты поўнасцю ўкамплектаваны ведамі, неабходнымі для далейшай працы.

- У цэлым, адукацыйны ўзровень, які дасягнуты Акадэміяй, адзін з самых высокіх у краіне, і гэта не толькі наша меркаванне, гэта яшчэ і ацэнка дзяржаўных камісій, якія праводзіліся ў Акадэміі МУС, - адзначыў Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. - Выпускнікі гатовыя сёння да выканання ўсіх задач, якія стаяць перад МУС і іншымі сілавымі ведамствамі, у інтарэсах якіх мы праводзім навучанне.

Наперадзе ў новаспечаных лейтэнантаў вялікае жыццё, поўнае новых планаў і здзяйсненняў. Развітаўшыся сёння з Акадэміяй, дзверы роднай ВНУ яшчэ не раз расчыняцца перад новымі супрацоўнікамі ОУС. Многія вяртаюцца сюды для далейшай вучобы, становяцца выкладчыкамі, курсавымі афіцэрамі, а нехта прыводзіць сваіх дзяцей для працягу дынастыі міліцыянераў.

Вадзім Ліля, які шэсць гадоў таму скончыў крымінальна-выканаўчы факультэт, сёння працуе курсавым афіцэрам і выпусціў сваіх першых падапечных.

- У сучасных курсантаў больш прагрэсіўнае мысленне, яны прасунутыя ў інфармацыйным плане, больш ведаюць пра сферу інфармацыйных тэхналогій, - адзначыў курсавы афіцэр. - Гэта прымушае і нас не адставаць ад маладога пакалення, а ўвесь час вучыцца і развівацца.

Што самае складанае для дзяўчыны ў міліцэйскай ВНУ? Для стойкіх і мужных - нічога! Выпускніца следча-экспертнага факультэта Ілона Ложачнік распавяла, што дружба, якая склалася ў калектыве ў перыяд навучання, дапамагае пераадолець усе цяжкасці.

Ян Храпан, прадстаўнік СЭФ Следственно-экспертный факультет Академии МВД, адчувае змешаныя пачуцці - гэтага дня чакаў усё жыццё, але яшчэ хацелася б пабыць са сваёй другой сям'ёй - аднакурснікамі.

- Пяць гадоў бачыў, як выпускаюцца старэйшыя курсы, і ўяўляў свой выпуск, - падзяліўся лейтэнант. - Планую служыць у крымінальна-выканаўчай сістэме, а затым сумясціць службу з навучаннем ў магістратуры роднай ВНУ.

Шмат слоў падзякі было сказана бацькам і родным выпускнікоў, бо без іх немагчыма ўявіць падобнае мерапрыемства. Менавіта яны перажывалі разам з дзецьмі нялёгкія сесіі, аказвалі маральную і фінансавую падтрымку. Таццяна Новік ад імя ўсіх бацькоў падзякавала кіраўніцтву МУС, Акадэміі і выкладчыкам за тое, што выхоўваюць у курсантах сапраўдных афіцэраў сваёй краіны.

Наступны месяц выпускнікі правядуць у адпачынку, а да канца лета пачнуць выконваць свае абавязкі на новых пасадах.