www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

Інфармацыйны цэнтр

Намеснiк начальнiка штаба –
начальнiк iнфармацыйнага цэнтра МУС Рэспублiкi Беларусь
палкоўнiк мiлiцыi
Некраш Юрый Мар’янавiч

Адукацыя вышэйшая, у 1984 годзе скончыў Маскоўскi ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга iнстытут народнай гаспадаркi iм. Г.В.Пляханава, у 1999 годзе – Акадэмiю МУС Рэспублiкi Беларусь.

У органах унутраных спраў з 1991 года, на пасадзе начальніка цэнтра са снежня 2009 года.

Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 170 ад 22.04.2015 прысвоена ганаровае званне "Заслужаны супрацоўнiк органаў унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь".

Намеснiк начальнiка iнфармацыйнага цэнтра –
начальнiк аддзела крымiнальнай iнфармацыi МУС Рэспублiкi Беларусь
палкоўнiк мiлiцыi
Жукоўскi Вiктар Валянцiнавiч

Адукацыя вышэйшая, у 1995 годзе скончыў Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт iнфарматыкi i радыёэлектронiкi, ў 2009 – Акадэмiю МУС Рэспублiкi Беларусь.

У органах унутраных спраў з 1995 года, на пасадзе намесніка начальніка са студзеня 2012 года.

Намеснiк начальнiка iнфармацыйнага цэнтра –
начальнiк аддзела дзяржаўнай рэгiстрацыi i ўлiку правапарушэнняў МУС Рэспублiкi Беларусь
палкоўнiк мiлiцыi
Гурыновiч Наталля Уладзiмiраўна

Адукацыя вышэйшая, у 1991 годзе скончыла Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт iм. У.I.Ленiна.

У органах унутраных спраў з 1998 года, на пасадзе намесніка начальніка з сакавiка 2016 года.

Задачы цэнтра

  • забеспячэнне функцыянавання адзінай дзяржаўнай сістэмы рэгістрацыі і ўліку правапарушэнняў;
  • фарміраванне адзінага дзяржаўнага банка дадзеных аб правапарушэннях;
  • збор, апрацоўка, абагульненне, захоўванне i прадастаўленне вышуковай, прафілактычнай, аператыўна-даведачнай і архіўнай інфармацыі;
  • збор, захоўванне i прадстаўленне статыстычнай інфармацыі аб правапарушэннях;
  • абмен ва ўстаноўленым парадку статыстычнай, вышуковай і аператыўна-даведачнай інфармацыяй з Міждзяржаўным інфармацыйным банкам, які працуе на базе Галоўнага інфармацыйнага цэнтра Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай Федэрацыі, міністэрствамі ўнутраных спраў замежных дзяржаў;
  • прыём, улік і забеспячэнне захоўвання архіўных дакументаў, выдача ва ўстаноўленым парадку дзяржаўным органам, арганізацыям і грамадзянам звестак, якія змяшчаюцца ў архіўных фондах. 

Гісторыя

Датай стварэння ў сістэме органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь інфармацыйнай службы з'яўляецца 1 верасня 1921 года, калі быў падпісаны загад аб стварэнні ў складзе НКУС БССР Статыстычнага бюро. У адпаведнасці з iм асноўнай задачай бюро з'яўлялася апрацоўка статыстычных паказчыкаў, якія адносяцца да пытанняў вядзення НКУС і яго мясцовых органаў.

Назва інфармацыйнай службы на працягу больш чым 90-гадовага перыяду яе iснавання неаднаразова змянялася (ўлікова-статыстычны аддзел, восьмы аддзел, першы спецыяльны аддзел, інфармацыйны цэнтр, інфармацыйна-аналітычны цэнтр, інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне), але асноўныя задачы службы, па сутнасці, не змянялiся.

Сёння iнфармацыйны цэнтр Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь з'яўляецца структурным падраздзяленнем Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і падпарадкоўваецца штабу МУС.

 Кантакты

Прыёмная, тэл. 218-77-16, тэл./факс 218-76-61

Намеснiк начальнiка штаба – начальнiк цэнтра, тэл. 218-77-45

Намеснiкi начальнiка цэнтра, тэл. 229-69-23, 218-77-46

Аператыўна-даведачны аддзел, тэл./факс 218-77-86

Архiў МУС Рэспублiкi Беларусь, тэл. 226-59-72