www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

ГАЛОЎНАЕ ЎПРАЎЛЕННЕ ПА БАРАЦЬБЕ З АРГАНІЗАВАНАЙ ЗЛАЧЫННАСЦЮ І КАРУПЦЫЯЙ

Начальнік галоўнага ўпраўлення
палкоўнік міліцыі Карпенкаў Мікалай Мікалаевіч
прыём грамадзян

Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення – начальнік першага ўпраўлення
палкоўнік міліцыі Ларын Алег Валянцінавіч
прыём грамадзян: кожны аўторак з 9.00 да 13.00

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення – начальнік другога ўпраўлення
палкоўнік міліцыі Ціхіня Уладзімір Яўгенавіч
прыём грамадзян: кожную сераду з 14.00 да 18.00

Начальнік чацвёртага ўпраўлення
палкоўнік міліцыі Сысоеў Васіль Васільевіч
прыём грамадзян: кожную пятніцу з 9.00 да 13.00

ЗАДАЧЫ

  • процідзеянне карупцыі ў органах дзяржаўнай улады і прыярытэтных галінах эканомікі;
  • барацьба з арганізаванай злачыннасцю, у тым ліку, якая мае транснацыянальны і міжнародны характар;
  • спыненне тэрарыстычных і экстрэмісцкіх праяў;
  • спыненне і раскрыццё цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў агульнакрымінальнай і эканамічнай накіраванасці, што здзяйсняюцца арганізаванымі групамі;
  • выяўленне і ліквідацыя міжнародных каналаў наркатрафіку, гандлю людзьмі, незаконнай міграцыі, а таксама злачынстваў, учыненых у сферы трансплантацыі органаў і тканін чалавека.

Для эфектыўнага вырашэння паказаных задач у структуры галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй створаны спецыялізаваныя ўпраўленні, аддзелы і тэрытарыяльныя падраздзяленні, на якія ўскладзены адпаведныя функцыі.

Праца глаўка будуецца на ўсталяванні прамых кантактаў з аналагічнымі спецыялізаванымі падраздзяленнямі замежных дзяржаў, правядзенні сумесных аперацый па спыненні дзейнасці міжнародных злачынных арганізацый, выпрацоўцы эфектыўных формаў і метадаў барацьбы з транснацыянальнай злачыннасцю. З гэтай мэтай супрацоўнікі глаўка ўдзельнічаюць у міжнародных канферэнцыях і працоўных сустрэчах па пытаннях узаемадзеяння з арганізаванай злачыннасцю.

ГІСТОРЫЯ

Арганізаваная злачыннасць – грамадска небяспечная сацыяльная з’ява, якая выяўляецца ў стварэнні арганізаваных груп, уключаючы банды, злачынных арганізацый, якія ажыццяўляюць злачынную дзейнасць, што характарызуюцца прыкметамі, вызначанымі Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

(З Закона Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з арганізаванай злачыннасцю»)

Арганізаваная злачыннасць з’яўляецца адной з глабальных праблем чалавецтва, яна не мае дзяржаўных і нацыянальных межаў і ў апошнія дзесяцігоддзі, адзначаныя працэсамі глабалізацыі, ператварылася для большасці краін свету ў адзін з асноўных фактараў палітычнай і сацыяльна-эканамічнай нестабільнасці.

Гэтая складаная антысацыяльная з’ява спарадзіла новую крымінальную сітуацыю, якая патрабуе для яе вырашэння неадкладных заканадаўчых і арганізацыйна-кіраўнічых мер. У дзейнасці праваахоўных структур розных дзяржаў барацьба з арганізаванай злачыннасцю з’яўляецца прыярытэтным напрамкам у забеспячэнні бяспекі краіны.

У сістэме органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь спецыяльным падраздзяленнем, на якое ўскладзены асноўныя задачы па гэтым напрамку аператыўна-службовай дзейнасці, з’яўляецца Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў.

Утварэнне ў Беларусі спецыялізаваных падрадзяленняў па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю адбылося ў адпаведнасці з загадам МУС СССР ад 28 сакавіка 1991 г., якім у МУС СССР засноўвалася новая служба – Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. У яго структуру ўвайшло Міжрэгіянальнае ўпраўленне № 1 (МРУ № 1) з дыслакацыяй у г. Мінску. Асноўнай задачай падраздзялення з’яўлялася процідзеянне арганізаваным крымінальным групоўкам на тэрыторыі Беларусі, Літвы, Латвіі, Эстоніі і Калінінградскай вобласці (Расія).

У 1992 г. на яго базе было ўтворана ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю Галоўнага ўпраўлення крымінальнай міліцыі МУС Рэспублікі Беларусь.

У 2000 г. геральдычным знакам службы стала выява Архістратыга Міхаіла, што паражае дзідай гідру, які па царкоўных канонах з’яўляецца ваеначальнікам сілы Гасподняй і заклікаецца на дапамогу для абароны ад сіл цемры.

Храналогія назваў службы

май 1992 г. - верасень 1994 г. – упраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю Галоўнага ўпраўлення крымінальнай міліцыі МУС Рэспублікі Беларусь;
верасень 1994 г. - сакавік 1997 г. – упраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Галоўнага ўпраўлення крымінальнай міліцыі МУС Рэспублікі Беларусь;
сакавік 1997 г. - чэрвень 2001 г. – Камітэт па арганізаванай злачыннасці і карупцыі пры МУС Рэспублікі Беларусь;
ліпень 2001 г. - снежань 2003 г. – Камітэт па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй пры МУС Рэспублікі Беларусь;
са студзеня 2004 г. – галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Рэспублікі Беларусь.

Былыя кіраўнікі службы

1991-1994 гг.
Рухлядзеў Сяргей Ігаравіч
генерал-маёр міліцыі

Нарадзіўся ў 1946 г. у Чыце. У беларускай міліцыі з 1972 г. Пачынаў службу ў ОУС з пасады інспектара БКСУ, завяршыў – намеснікам Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь – начальнікам Галоўнага ўпраўлення крымінальнай міліцыі МУС (1994-1995 гг.).

Першы начальнік упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю МУС Рэспублікі Беларусь (01.05.1992-14.04.1994).

З 04.03.1991 па 01.05.1992 узначальваў Міжрэгіянальнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю МУС СССР (МРУ № 1).

Першы дырэктар Бюро па каардынацыі барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і іншымі небяспечнымі відамі злачынстваў на тэрыторыі СНД (1994 г.).

Мае шэраг узнагарод і заахвочванняў, у тым ліку вышэйшую ведамасную узнагароду Міністэрства ўнутраных спраў СССР нагрудны знак “Ганаровы супрацоўнік МУС”, медаль “За выдатную службу па ахове грамадскага парадку”. Узнагароджаны ордэнам святога мучаніка Трыфана Рускай Праваслаўнай Царквы, які ўручаецца за актыўную дзейнасць па барацьбе з разбуральнымі з’явамі ў духоўным жыцці грамадства. Удзельнік ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у 1986 г. Член Рэспубліканскай Рады Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў.

1994-1998 гг.
Шафарэнка Уладзімір Мікалаевіч
генерал-маёр міліцыі

Нарадзіўся 29 чэрвеня 1951 г. у Гомельскай вобласці. Прайшоў шлях ад інспектара БКСУ да першага намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення крымінальнай міліцыі МУС Рэспублікі Беларусь – начальніка ўпраўлення БЭЗ, якім кіраваў у 1991-1994 гг.

З 12.08.1994 па 25.03.1997 – начальнік Упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (да 1994 г. - Упраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю) ГУКМ МУС Рэспублікі Беларусь. З 25.03.1997 па 13.03.1998 узначальваў Камітэт па арганізаванай злачыннасці і карупцыі пры МУС Рэспублікі Беларусь. У 1999-2001 гг. – прадстаўнік МУС – саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча. У 2001-2005 гг. – начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкама, з 2005 па 2008 г. – намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь. Мае шэраг узнагарод.

1998-2003 гг.
Мядзведзеў Міхаіл Міхайлавіч
палкоўнік міліцыі

Нарадзіўся 24 сакавіка 1953 г. у пас. Буравеснік Курыльскага раёна Сахалінскай вобласці. Службу ў органах унутраных спраў пачынаў міліцыянерам, завяршыў сваю кар’еру начальнікам Камітэта па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй пры МУС Рэспублікі Беларусь, якім кіраваў з 13.03.1998 па 25.03.2003. У 1996-1998 гг. узначальваў упраўленне крымінальнага вышуку МУС. Стаж яго аператыўнай працы ў праваахоўных органах складае амаль 30 гадоў. Мае шэраг узнагарод і заахвочванняў.

 

2003-2007 гг.
Назаранка Аляксандр Яўгенавіч
генерал-маёр

Нарадзіўся 31 ліпеня 1962 г. у Гомельскай вобласці. У 1988-1993 гг. праходзіў службу на афіцэрскіх пасадах у асобых аддзелах КДБ па вайсковых падраздзяленнях Далёкаўсходняй ваеннай акругі (Расія). У 1993-1995 гг. – ва ўпраўленні ваеннай контрразведкі КДБ Рэспублікі Беларусь. У 1995-2002 гг. – у Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2002-2003 гг. узначальваў упраўленне ўласнай бяспекі МУС Рэспублікі Беларусь. З 02.07.2003 па 04.01.2008 – начальнік Камітэта (з 2004 г. – Галоўнага ўпраўлення) па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Рэспублікі Беларусь. У 2008-2009 гг. – намеснік начальніка Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. З лістапада 2009 г. намеснік начальніка ўпраўлення ваеннай контрразведкі КДБ Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалямі “За бездакорную службу” II і III ступеняў, “За адзнаку ў воінскай службе”, а таксама польскім срэбным медалём “За заслугі перад Паліцыяй” (“Za zasługi dla Policji”). Адзначаны Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У цяперашні час узначальвае ўпраўленне ваеннай контрразведкі КДБ.

2008-2009 гг.
Пякарскі Алег Анатольевіч
палкоўнік міліцыі

Нарадзіўся ў 1964 г. у г. Мінску. Прайшоў шлях ад участковага інспектара міліцыі да першага намесніка Міністра ўнутраных спраў. У 1999-2003 гг. працаваў намеснікам начальніка ўпраўлення Камітэта па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй пры МУС Рэспублікі Беларусь. У 2005 г. кіраваў Нацыянальным цэнтральным бюро Інтэрпола, у 2005-2008 гг. – упраўленнем па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Галоўнага ўпраўлення крымінальнай міліцыі МУС Рэспублікі Беларусь. З 26.02.2008 па 04.12.2009 узначальваў Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнам “За службу Радзіме” III ступені.

2010-2011 гг.
Шаркоў Алег Анатольевіч
генерал-маёр юстыцыі

Нарадзіўся ў 1968 г. у г.п. Лагойск Мінскай вобласці. У 1998 г. скончыў Маскоўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча імя Вярхоўнага Савета РСФСР Российская Советская Федеративная Социалистическая Республика, у 1995 г. – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Службу ў органах унутраных спраў Беларусі пачаў у ліпені 1990 г. супрацоўнікам 7-га аддзела УУС на транспарце МУС БССР. У 1993-1995 гг. працаваў у аддзеле па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Завадскога РАУС г. Мінска. Са жніўня 1995 г. у падраздзяленнях па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Рэспублікі Беларусь. Прайшоў шлях ад старшага оперупаўнаважанага да намесніка начальніка ўпраўлення ГУБАЗіК. У 2006-2010 гг. начальнік Галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС Рэспублікі Беларусь.

2012-2014 гг.
Ляговіч Альберт Геранімавіч
палкоўнік міліцыі

Нарадзіўся ў 1962 г. у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Пасля заканчэння ў 1981 г. тэхнічнага вучылішча № 87 г. Маладзечна працаваў наладчыкам-мантажнікам ПА «Інтэграл» г. Мінска. У 1981-1983 гг. праходзіў службу ва Узброеных Сілах СССР. Пасля заканчэння ў 1987 г. Мінскай вышэйшай школы МУС СССР працаваў у крымінальным вышуку Барысаўскага РАУС і Мінскага РАУС, дзе прайшоў шлях ад оперупаўнаважанага да намесніка начальніка аддзялення міліцыі па абслугоўванні рынкавых комплексаў Мінскага РАУС. З 1997 г. ва ўпраўленні па Мінскай вобласці Камітэта па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй пры МУС Беларусі, з 2005 г. – ва ўпраўленні па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй па г. Мінску і Мінскай вобласці. З 2008 па 2012 год узначальваў 7-е ўпраўленне (па г. Мінску і Мінскай вобласці) ГУБАЗіК МУС Рэспублікі Беларусь.

КАНТАКТЫ

г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, д. 3
Дзяжурная частка: т. 327-72-18, 218-78-45

Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Рэспублікі Беларусь размяшчаецца ў цэнтры Мінска, на вуліцы Рэвалюцыйнай, д. 3, у гістарычным будынку з калонамі. Дом быў узведзены для мінскага віцэ-губернатара ў 1857 г. на вуліцы, якая насіла тады назву Койданаўская, якая з’явілася ў XVI стагоддзі, але атрымала сваё развіццё толькі ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Вядомы беларускі паэт і краязнаўца Уладзіслаў Сыракомля (1823-1962), наведаўшы ў 1857 г. Мінск, пісаў у дзённіку, што важнейшая вуліца горада – Койданаўская, на якой раней было некалькі касцёлаў і цэркваў, а зараз мала хто можа паказаць месца, дзе яны стаялі. У 1918 г. вуліца атрымлівае новую назву ў гонар Фердынанда Лассаля, а ў 1922 г. яе пераймяноўваюць у Рэвалюцыйную. У 1924 г. былы дом мінскага віцэ-губернатара перабудоўваюць, дадаецца другі паверх, і ў яго ўсяляецца харчовы трэст, а праз некалькі гадоў – Мінскі радыёкамітэт пры СНК БССР.

У 2003 г. пасля капітальнага рамонту, у выніку якога быў надбудаваны трэці паверх, будынак займае цэнтральны апарат Камітэта па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй пры МУС Рэспублікі Беларусь.

Сучасная структура ГУБАЗіК адлюстроўвае ўвесь спектр функцый,якія выконвае падраздзяленне.

Тэрытарыяльныя падраздзяленні ГУБАЗіК МУС Рэспублікі Беларусь

5-е ўпраўленне (па г. Мінску) ГУБАЗіК МУС Рэспублікі Беларусь
г. Мінск, вул. Р.Люксембург, 101
Дзяжурная частка: т. 200-76-72, 200-73-85

6-е ўпраўленне (па Брэсцкай вобласці) ГУБАЗіК МУС Рэспублікі Беларусь
г. Брэст, вул. Міцкевіча, 22
Дзяжурная частка: т. 8-0162-21-07-81

7-е ўпраўленне (па Віцебскай вобласці) ГУБАЗіК МУС Рэспублікі Беларусь
г. Віцебск, вул. Касманаўтаў, 3
Дзяжурная частка: т. 8-0212-36-50-44

8-е ўпраўленне (па Гомельскай вобласці) ГУБАЗіК МУС Рэспублікі Беларусь
г. Гомель, вул. Камунараў, 3А
Паштовы адрас: вул. Савецкая, 8, а/с 12
Дзяжурная частка: т. 8-0232-23-24-70

9-е ўпраўленне (па Гродзенскай вобласці) ГУБАЗіК МУС Рэспублікі Беларусь
г. Гродна, вул. Ажэшка, 25
Дзяжурная частка: т. 8-0152-79-79-30

10-е ўпраўленне (па Мінскай вобласці) ГУБАЗіК МУС Рэспублікі Беларусь
г. Мінск, вул. Р.Люксембург, 101
Дзяжурная частка: т. 200-76-72, 200-73-85

11-е ўпраўленне (па Магілёўскай вобласці) ГУБАЗіК МУС Рэспублікі Беларусь
г. Магілёў, вул. Першамайская, 66
Дзяжурная частка: т. 8-0222-29-50-80