www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

Акадэмія МУС

Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь - адзін з самых прэстыжных ВНУ ўніверсітэцкага тыпу нашай краіны. Тут ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў у дзённай і завочнай формах атрымання вышэйшай адукацыі.

Курсанты атрымліваюць адукацыю за кошт рэспубліканскага бюджэту на факультэтах міліцыі, следча-экспертным і крымінальна-выканаўчым. Пасля залічэння ў акадэмію абітурыенты прымаюцца на службу. Іншымі словамі, з першага курса яны ўжо супрацоўнікі органаў унутраных спраў.

На факультэце права ў платнай завочнай форме навучаюцца студэнты - грамадзяне Беларусі. Супрацоўнікі органаў унутраных спраў паступаюць на факультэт завочнага навучання і атрымліваюць адукацыю за кошт рэспубліканскага бюджэту.

Больш падрабязна пра паступленне моладзі ў Акадэмію МУС можна даведацца на сайце ВНУ ў раздзеле «Інфармацыя для абітурыентаў» (парадак прыёму).

Выпускнікі - гонар Акадэміі МУС

За больш чым паўвекавую гісторыю ў сценах Акадэміі МУС падрыхтавана каля 29000 афіцэраў-юрыстаў. Больш за 1120 выпускнікоў скончылі ВНУ з адзнакай і атрымалі ганаровы чырвоны дыплом.

Сёння выпускнікі міліцэйскай альма-матэр працуюць ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі, шмат хто ўзначальвае падраздзяленні і службы праваахоўных органаў нашай краіны і дзяржаў - удзельніц СНД, удастоены высокіх дзяржаўных узнагарод і ганаровых званняў, з'яўляецца прафесіяналам найвышэйшага класа. Сярод выпускнікоў акадэміі - шэсць міністраў унутраных спраў Беларусі, у тым ліку і дзеючы міністр генерал-лейтэнант міліцыі Ігар Шуневіч.

Навучанне ў акадэміі

Курсантаў і слухачоў Акадэміі МУС вучаць высокакваліфікаваныя выкладчыкі. Веданнем і вопытам дзеляцца навукоўцы, імёны якіх вядомыя ў прафесійных колах нашай дзяржавы, краін блізкага і далёкага замежжа.

У акадэміі разам з выкладаннем тэарэтычных дысцыплін вядзецца практычная падрыхтоўка, якая заснавана на рэальнай працы курсантаў ва ўмовах, максімальна набліжаных да будучых службовых абавязкаў. Установа пастаянна ўзаемадзейнічае з практычнымі органамі.

У ВНУ паспяхова арганізавана дадатковая вытворчая практыка курсантаў. Будучыя афіцэры набываюць уменні і навыкі, якія прымяняюцца ў праваахоўнай дзейнасці. У адпаведнасці са спецыяльнасцю і спецыялізацыяй навучання дадатковая практыка старшакурснікаў праходзіць у падраздзяленнях крымінальнай міліцыі і міліцыі грамадскай бяспекі РУУС Мінска, у раённых (г.Мінска) аддзелах Следчага камітэта, у раённых (міжраённых) аддзелах Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Мінску, ва ўстановах крымінальна выканаўчай сістэмы, што дыслакуюцца ў сталіцы і Мінскай вобласці.

У Акадэміі МУС функцыянуе вучэбная лабараторыя «Юрыдычная клініка». Старшакурснікі, задзейнічаныя ў яе працы, набываюць уменні і навыкі прымянення заканадаўства. Адна з найважнейшых задач лабараторыі - аказанне інфармацыйна-прававой юрыдычнай дапамогі малазабяспечаным слаям насельніцтва. Праца вядзецца пад кіраўніцтвам прафесарска-выкладчыцкага складу. (Падрабязней пра дзейнасць «Юрыдычнай клінікі» можна даведацца на сайце Акадэміі МУС.)

Вучэбна-матэрыяльная база ВНУ ўключае лекцыйныя залы (абсталяваныя гукаўзмацненнем, мультымедыйным праекцыйным абсталяваннем з магчымасцю падключэння партатыўных камп’ютараў, телеманіторамі), навучальныя аўдыторыі, камп'ютарныя класы, спартыўныя залы, ціры, такія спецыялізаваныя памяшканні, як крыміналістычныя палігоны, навучальныя палігоны па розных напрамках аператыўна- службовай дзейнасці органаў унутраных спраў, фоталабараторыі і крыміналістычныя лабараторыі.

Асаблівая ўвага ў Акадэміі МУС надаецца фізічнай падрыхтоўцы і спорту. Функцыянуе шэраг спартыўных секцый па алімпійскіх і службова-прыкладных відах спорту. У іх пастаянна займаюцца больш за 300 чалавек, сярод якіх майстры спорту Беларусі і майстры спорту міжнароднага класа. Падрыхтоўку ажыццяўляюць высокакваліфікаваныя трэнеры, сярод іх тытулаваныя спартсмены, пераможцы і прызёры чэмпіянатаў свету і Еўропы.

Курсанты актыўна ўдзельнічаюць у навукова-даследчай дзейнасці, алімпіядах і канферэнцыях, творчых і навуковых конкурсах. Для каардынацыі навукова-даследчай працы курсантаў і развіцця Курсанцкага самакіравання ў ВНУ створаны савет Курсанцкага навуковага таварыства. У Акадэміі МУС працуюць клубы і калектывы мастацкай самадзейнасці.

Штогод прадстаўнікі міліцэйскай альма-матэр станавіліся пераможцамі і прызёрамі міжнародных і рэспубліканскіх турніраў і конкурсаў (з тых, якія праводзяцца акадэміяй, - гэта Міжнародны конкурс аратарскага майстэрства "Цыцэроній», Міжнародны турнір па інтэлектуальных гульнях "Шчыт і меч"). Курсант факультэта міліцыі Анастасія Песцерава паспяхова ўдзельнічала ў фінале ХХIV Міжнароднага міжвузаўскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства "Каралева Вясна - 2015». З 1996 года па цяперашні час больш за 60 курсантаў станавіліся стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Многія з'яўляюцца лаўрэатамі прэстыжнай прэміі Мінгарвыканкама за актыўны ўдзел у навуковым, грамадскім і культурным жыцці сталіцы.

Дасягненні Акадэміі МУС

Сёння Акадэмія МУС – гэта сучасная навучальная ўстанова, якая валодае значным навукова-педагагічным патэнцыялам. Тут развіваюцца навуковыя напрамкі, якія атрымалі прызнанне, у тым ліку на міжнародным узроўні. Заснаваная ў 1958 годзе як Мінскае аддзяленне факультэта завочнага навучання Вышэйшай школы МУС СССР, сёння міліцэйская альма-матэр уваходзіць у лік найбольш прэстыжных навучальных устаноў краін Садружнасці.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 11 сакавіка 2015 года №188 Акадэмія МУС стала лаўрэатам прэміі ўрада Беларусі за дасягненні ў галіне якасці. Гэтая ўзнагарода прысуджаецца арганізацыям за значныя вынікі ў галіне якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі, выконваемых работ або паслуг, укараненне інавацыйных тэхналогій і сучасных метадаў менеджменту, задавальненне запытаў спажыўцоў.

Прысуджэнне прэміі сведчыць пра высокую ацэнку дзейнасці ведамаснай установы адукацыі і пацвярджае правільнасць выбранага шляху развіцця, заснаванага на пошуку новых рашэнняў і ўкараненні перадавых тэхналогій.

Акадэмія МУС займае першае месца па выніках агляду-конкурсу устаноў вышэйшай адукацыі дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. ВНУ абараніла сваё права на лідарства, паказаўшы высокі ўзровень па шасці відах дзейнасці: вучэбнай, метадычнай, навуковай, ідэалагічнай працы, матэрыяльна-тэхнічнай базе, унутранай службе.

Напрамкі дзейнасці

Міліцэйская альма-матэр ажыццяўляе работу па многіх напрамках, адзін з якіх навукова-даследчы. ВНУ акрэдытавана як навуковая арганізацыя. Адпаведны дакумент быў уручаны 19 снежня 2012 года старшынёй Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях. Акрэдытацыя ў якасці навуковай арганізацыі сведчыць пра высокі рэспубліканскі і міжнародны статус, шырокі спектр навуковых даследаванняў.

У рамках рэалізацыі навуковых праектаў акадэмія супрацоўнічае з ВНУ і навукова-даследчымі ўстановамі Беларусі і замежжа, дзяржаўнымі органамі праз правядзенне сумесных даследаванняў, арганізацыю навуковых мерапрыемстваў, абмен вопытам і літаратурай. Вынікі даследаванняў укараняюцца ў навучальны працэс і праваахоўную практыку, рэалізуюцца ў навуковых публікацыях і вучэбна-метадычнай літаратуры.

Актыўна развіваецца міжнароднае супрацоўніцтва. Акадэмія МУС узаемадзейнічае з шэрагам буйных міжнародных арганізацый, пры падтрымцы якіх ажыццяўляецца нямала адукацыйных і іншых мерапрыемстваў міжнароднага характару. Рэгулярна праводзяцца адукацыйныя семінары і канферэнцыі з удзелам замежных прадстаўнікоў, арганізоўваюцца навучальныя курсы, круглыя сталы, а таксама лекцыі замежных экспертаў. Вялікую цікавасць у замежных калегаў выклікае штогадовая Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Праблемы барацьбы са злачыннасцю і падрыхтоўкі кадраў для органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь». У цяперашні час Акадэміяй МУС устаноўлены прамыя дагаворныя адносіны ў галіне адукацыі і навукі з ВНУ праваахоўнага профілю краін блізкага і далёкага замежжа (Арменія, Казахстан, Кыргызстан, Латвія, Малдова, Польшча, Расія, Румынія, Турцыя, Украіна).

Акадэмія МУС арганізуе ўдзел прафесарска-выкладчыцкага складу і курсантаў у міжнародных канферэнцыях, семінарах, трэнінгах, стажыроўках. Штогод спецыялісты ВНУ выязджаюць за межы Беларусі з мэтай абмену вопытам, праходжання стажыровак, правядзення навуковых даследаванняў і абароны дысертацый. Шэраг выкладчыкаў акадэміі выступае ў якасці экспертаў на міжнародных форумах, удзельнічае ў міжнародных навуковых распрацоўках. На ўмовах акадэмічнага абмену штогод групы курсантаў накіроўваюцца для навучання ў ВНУ МУС Расіі.

У адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі для забеспячэння навучальнага працэсу Акадэмія МУС запрашае міжнародных спецыялістаў і экспертаў. У іх ліку спецыялісты з Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Бельгіі, Германіі, Казахстана, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Румыніі, Сербіі, Турцыі, Украіны, Фінляндыі, Швецыі, а таксама прадстаўнікі Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе , Упраўлення вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў, Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці, Інтэрполу і г.д.

У рамках рэалізацыі ініцыятывы, агучанай Беларуссю на Міжнароднай канферэнцыі ААН, якая адбылася 5 сакавіка 2007 года ў Нью-Ёрку, у Акадэміі МУС быў створаны Міжнародны вучэбны цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і процідзеяння гандлю людзьмі. У афіцыйнай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, генеральны дырэктар Міжнароднай арганізацыі па міграцыі Брунсан МакКінлі, вышэйшыя службовыя асобы краіны, прадстаўнікі міжнародных і няўрадавых арганізацый. З таго часу ў Міжнародным навучальным цэнтры прайшлі падрыхтоўку больш за тысячу беларускіх і замежных спецыялістаў праваахоўных і іншых дзяржаўных органаў, а таксама міжнародных і няўрадавых арганізацый па пытаннях процідзеяння гандлю людзьмі, прафілактыкі і мінімізацыі сацыяльных наступстваў трафікінгу, ідэнтыфікацыі і аказання дапамогі пацярпелым ад гандлю людзьмі.

Кантакты і кіраўніцтва Акадэміі МУС

Адрас: 220005, г. Мінск, пр. Машэрава, 6.
Тэлефоны:
прыёмная начальніка акадэміі: (8 017) 289-23-30;
прыёмная камісія: (8 017) 289-23-42, 289-23-28, 289-22-72;
падрыхтоўчыя курсы: (8-017) 289-21-29, 289-21-31;
дзяжурная частка вну: (8-017) 284-31-15, 289-23-81.
Факс: (8 017) 288-27-58.
Інтэрнэт-сайт: academy.mia.by

Фінансавыя рэквізіты
УНП 100926541 ОКПО 37331186
Разліковы рахунак бюджэтны: р/сч 3604945461900
Разліковы рахунак пазабюджэтны: р/сч 3632945462216
Філіял № 514 ОАО «АСБ Беларусбанк» у г. Мінску
БИК 153001614
г. Мінск, вул. Сурганава, 47а

Графік прыёму грамадзян кіраўніцтвам Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь

Папярэдні запіс грамадзян на асабісты прыём да начальніка Акадэміі МУС і яго намеснікаў ажыццяўляецца па тэлефонах: (8 017) 289-23-30, 288-27-22.

Прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка
Дні прыёму
Час прыёму
Начальнік Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь
генерал-маёр міліцыі 
БАЧЫЛА Уладзімір Уладзіміравіч
1-ы аўторак
8.00-14.00
3-і аўторак
14.00-20.00
Першы намеснік начальніка Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь
палкоўнік міліцыі
БАШАН Аляксей Уладзіміравіч
1-ы панядзелак
8.00-14.00
3-і панядзелак
14.00-20.00
Прарэктар Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь
па навуковай рабоце
ЯСКЕВІЧ Аляксандр Васільевіч
1-ы аўторак
8.00-14.00
3-і аўторак
14.00-20.00
Намеснік начальніка Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь
па ідэалагічнай работе і кадравым забеспячэнні
палкоўнік міліцыі
БРЫСЮК Аляксандр Антонавіч
2-ы чацвер
8.00-14.00
4-ы чацвер
14.00-20.00
Намеснік начальніка Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь
па страявой частцы
палкоўнік міліцыі
ЦУРКО Валянцін Валер’евіч
2-і аўторак
8.00-14.00
4-ы аўторак
14.00-20.00
Намеснік начальніка Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь
па міжнародным супрацоўніцтве і вучэбнай рабоце з замежнымі спецыялістамі
1-я серада
14.00-20.00
4-я серада
08.00-14.00
Намеснік начальніка Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь
па тылавым забеспячэнні
палкоўнік міліцыі
КУРЛОВІЧ Алег Мікалаевіч
1-ы чацвер
14.00-20.00
3-і чацвер
08.00-14.00
Начальнік факультэта міліцыі
Тэл.: 289-22-23
1-ы аўторак
14.00-20.00
3-і чацвер
08.00-14.00
Начальнік следча-экспертнага факультэта
падпалкоўнік міліцыі
РОЖКА Алег Валеревіч
Т
эл.: 245-58-42
1-я пятніца
8.00-14.00
3-я пятніца
14.00-20.00
Начальнік крымінальна-выканаўчага факультэта
падпалкоўнік міліцыі
САВАСЦЕЙ Алег Міхайлавіч
Т
эл.: 286-28-75
1-ы аўторак
8.00-14.00
3-і аўторак
14.00-20.00
Начальнік факультэта завочнага навучання
палкоўнік міліцыі
КЛІМЧЭНЯ Вячаслаў Сяргеевіч
Тэл.: 289-23-24
1-я пятніца
8.00-14.00
3-я пятніца
14.00-20.00
Начальнік факультэта повышэння кваліфікацыі 
і перападрыхтоўкі кіраўнічых кадраў
палкоўнік міліцыі
ЛОМАЦЬ Іван Віктаравіч
Тэл.: 242-88-27 
1-я серада
14.00-20.00
3-я серада
08.00-14.00
Начальнік навукова-педагагічнага факультэта
падпалкоўнік міліцыі 
КАШЫНСКІМіхаіл Юльевіч
Тэл.: 289-21-43
1-я серада
8.00-14.00
3-я серада
14.00-20.00
Дэкан факультэта права
НЕЎМЯРЖЫЦКІ Васіль Арсенцьевіч
Тэл.: 289-21-31
1-я серада
8.00-14.00
3-я серада
14.00-20.00