www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

Галоўнае ўпраўленне ўласнай бяспекі

Начальнік галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі палкоўнік міліцыі Андрэй Яўгенавіч Паршын.

Мэты і задачы

Галоўнае ўпраўленне ўласнай бяспекі з'яўляецца самастойным падраздзяленнем МУС Рэспублікі Беларусь, якое ажыццяўляе аператыўна-службовую дзейнасць па кантролю за забеспячэннем абароненасці сіл і сродкаў органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад знешніх і ўнутраных пагроз, якія перашкаджаюць эфектыўнаму выкананню асноўных задач органамі ўнутраных спраў, а таксама па папярэджанні, выяўленні і спыненні правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца супрацоўнікамі, грамадзянскім персаналам органаў унутраных спраў, вайскоўцамі і грамадзянскім персаналам унутраных войскаў МУС.

У сваёй дзейнасці ГУУБ кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, дэкрэтамі, указамі і распараджэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, законамі і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Дзейнасць ГУУБ ажыццяўляецца ў адпаведнасці з прынцыпамі павагі правоў і свабод грамадзян, законнасці, гуманізму, прэзумпцыі невінаватасці, захавання нормаў і правілаў службовага этыкету, канспірацыі, спалучэння галосных і тайных метадаў i сродкаў пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, а таксама на аснове ўзаемадзеяння з падраздзяленнямі органаў унутраных спраў, дзяржаўнымі органамі.

У структуру ГУУБ ўваходзяць ўпраўленні ўласнай бяспекі па г. Мінску і абласцях.

Асноўнымі задачамі ГУУБ з'яўляюцца:

  • кантроль за забеспячэннем абароненасці сіл і сродкаў органаў унутраных спраў ад знешніх і ўнутраных пагроз, якія перашкаджаюць эфектыўнаму выкананню задач па забеспячэнню грамадскай бяспекі і правапарадку;
  • папярэджанне, выяўленне і спыненне правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца супрацоўнікамі органаў унутраных спраў;
  • выяўленне прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць учыненню правапарушэнняў супрацоўнікамі органаў унутраных спраў;
  • прадухіленне прыёму на службу ў органы ўнутраных спраў асоб, якiя падразумяваюць супрацьпраўныя мэты;
  • забеспячэнне ў межах кампетэнцыі ГУУБ абароны супрацоўнікаў органаў унутраных спраў ад замахаў на іх гонар і годнасць.

Калі Вам стала вядома аб правапарушэннях, падрыхтоўваемых альбо учыненых супрацоўнікамі органаў унутраных спраў, звяртайцеся да нас. Любая інфармацыя будзе праверана і па ёй будуць прыняты меры рэагавання ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Тэлефон даверу ГУУБ

Тэлефон даверу ГУУБ МУС Рэспублікі Беларусь: 218 55 28

Паўнамоцтвы супрацоўнікаў

Супрацоўнікі ГУУБ ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь пры ажыццяўленні аператыўна-службовай дзейнасці надзяляюцца наступнымі паўнамоцтвамі:

  • прымаць удзел у рабоце калегій, аператыўных і службовых нарад, афіцэрскіх сходаў, судоў афіцэрскага гонару, зборах асабістага складу, атэстацыйных камісій, тэндэрных камісій, грамадскіх камісій па жыллёвых пытаннях органаў унутраных спраў;
  • патрабаваць у супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія знаходзіліся пры выкананні службовых абавязкаў і (або) у форме адзення, прад'яўляць для агляду змешчаныя пры іх службовыя дакументы, а таксама службовыя транспартныя сродкі, канфiскоўваць службовыя дакументы, маёмасць, якія знаходзяцца на балансе органаў унутраных спраў, інфармацыю са службовых электронных носьбітаў, якая можа стаць пацвярджэннем парушэння законнасці і службовай дысцыпліны;
  • бесперашкодна наведваць усе аб'екты органаў унутраных спраў, унутраных войскаў МУС, у тым ліку рэжымныя i прызначаныя для захоўвання зброі;
  • аглядаць ў прысутнасці супрацоўніка або кiраўнiка органа ўнутраных спраў службовыя транспартныя сродкі, службовыя памяшканні і змешчаныя ў іх сейфы, шафы, сталы і іншыя прадметы, у тым ліку з выкарыстаннем сродкаў відэа-, аўдыёзапісу;
  • патрабаваць у ўпаўнаважаных (адказных) супрацоўнікаў органаў унутраных спраў прадастаўлення доступу да наяўных службовых сродкаў сувязі, баз даных і іншых інфармацыйных рэсурсаў;
  • ажыццяўляць мерапрыемствы па праверцы арганізацыі нясення службы супрацоўнікамі органаў унутраных спраў, ваеннай службы вайскоўцамі ўнутраных войскаў МУС, у тым ліку выканання і забеспячэння прапускнога рэжыму на аб'ектах органаў унутраных спраў;
  • пры наяўнасці у знаходзячыхся пры выкананні службовых абавязкаў і (або) у форме адзення альбо на працоўных месцах супрацоўнікаў, асоб з ліку грамадзянскага персаналу органаў унутраных спраў прыкмет алкагольнага ап'янення і (або) стану, выкліканага ўжываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, дастаўляць іх у арганізацыі аховы здароўя для правядзення медыцынскага агляду альбо патрабаваць іх дастаўлення для медыцынскага агляду;
  • выклікаць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, а таксама грамадзян для атрымання ад іх пісьмовых тлумачэнняў, па матэрыялах якiя знаходзяцца ў вытворчасцi;
  • знаёміцца:
    • з крымінальнымі справамі, якія знаходзяцца ў вытворчасці органаў унутраных спраў, і атрымліваць па іх даведкі з дазволу начальніка;
    • з матэрыяламі аператыўна-вышуковай дзейнасці і справамі аператыўнага ўліку аператыўных падраздзяленняў органаў унутраных спраў з дазволу кіраўніка органа унутраных спраў у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
    • з матэрыяламі спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
    • з матэрыяламі службовых праверак (службовых расследаванняў) у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і ваеннаслужачых унутраных войскаў МУС;
    • з іншымі матэрыяламі, якія знаходзяцца ў вытворчасці (на разглядзе, выкананні) супрацоўнікаў органаў унутраных спраў;
    • са службовай і бухгалтарскай дакументацыяй органаў унутраных спраў, атрымліваць копіі гэтых дакументаў;
    • з асабістымі справамі супрацоўнікаў і ўліковымі дадзенымі органаў унутраных спраў;
    • з архіўнымі матэрыяламі, у тым ліку якія захоўваюцца ў спецыяльных фондах органаў унутраных спраў;
  • запытваць вусныя і пісьмовыя тлумачэнні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў па пытаннях, якія ўваходзяць у іх кампетэнцыю;
  • ўзаемадзейнічаць з дазволу кіраўніка з дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю ГУУБ, у тым ліку запытваць звесткі, якія маюць дачыненне да правяраемай падзеі;
  • ва ўстаноўленым парадку выкарыстоўваць спецыяльны прыбор, які ўжываецца для фіксацыі псіхафізічных параметраў (рэакцый) чалавека (паліграф).

Гісторыя

Для фарміравання больш поўнага і аб'ектыўнага ўяўлення аб службе ўласнай бяспекі і яе перспектывах варта звярнуцца да гісторыі яе стварэння.

У мэтах актывізацыі работы па забеспячэнню ўласнай бяспекі і ўмацаванню законнасці ў органах унутраных спраў у снежні 1995 года ў сістэме Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь на базе ўпраўлення кадраў (Інспекцыя па асабістаму складу) была створана Служба ўласнай бяспекі. У верасьні 1996 года аналагічныя службы былі ўтвораны ў галоўным упраўленні ўнутраных спраў Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, упраўленнях унутраных спраў абласных выканаўчых камітэтаў, упраўленні ўнутраных спраў на транспарце. У гэты час закладваўся кадравы касцяк і матэрыяльна-тэхнічная база падраздзяленняў ўласнай бяспекі.

Аператыўная абстаноўка дыктавала неабходнасць новага падыходу ў арганізацыі дзейнасці падраздзяленняў ўласнай бяспекі, канкрэтызацыі прыярытэтных напрамкаў. У чэрвені 1999 года падчас правядзення структурнай рэарганізацыі Міністэрства ўнутраных спраў Служба ўласнай бяспекі была ператворана ва ўпраўленне ўласнай бяспекі.

Удасканальваліся формы і метады аператыўна-службовай дзейнасці. У красавіку 2001 года былі прыняты новыя палажэнні аб падраздзяленнях ўласнай бяспекі органаў унутраных спраў. Створана адзіная сістэма падраздзяленняў ўласнай бяспекі ў тэрытарыяльных органах унутраных спраў. У арганізацыі працы службы асноўны акцэнт зроблены на актывізацыю аператыўна-вышуковай дзейнасці і павышэнне эфектыўнасці мер папераджальнага характару.

Рашэннем калегіі Міністэрства ўнутраных спраў у маі 2003 года зацверджана Канцэпцыя забеспячэння ўласнай бяспекі органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

У мэтах умацавання законнасці, дысцыпліны, устаўнога парадку ў міліцэйскіх калектывах, выяўлення і прафілактыкі карупцыйных праяў, павышэння эфектыўнасці аператыўна-службовай дзейнасці органаў і падраздзяленняў унутраных спраў ў студзені 2007 года Міністрам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь прынята рашэнне аб стварэнні ў сістэме МУС адзінай структуры службы ўласнай бяспекі органаў унутраных спраў з цэнтралізаваным кіраўніцтвам (галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі).

Днём стварэння падраздзяленняў ўласнай бяспекі з'яўляецца 5 снежня 1995 года.

Кантактныя тэлефоны ГУУБ

Кіраўніцтвам падраздзяленняў ўласнай бяспекі органаў унутраных спраў значная ўвага надаецца усталяванню даверных адносін з насельніцтвам. Скаргі і заявы грамадзян з'яўляюцца адной з асноўных крыніц інфармацыі пра негатыўныя з'явы сярод асабовага складу.

Супрацоўнікамі галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС Рэспублікі Беларусь штодня (акрамя выхадных і святочных дзён) з 9:00 да 13:00 і з 14:00 да 18:00 ажыццяўляецца прыём грамадзян.

Таксама інфармацыю аб дапушчаных супрацоўнікамі міліцыі парушэннях дысцыпліны, законнасці, фактах кампраметуючых паводзін у быце, супрацьпраўных ўчынках можна накіраваць пісьмова ці паведаміць па кантактных тэлефонах падраздзяленняў ўласнай бяспекі.

Падраздзяленне
Кантактны тэлефон
Адрас дыслакацыі
ГУУБ МУС
Рэспублікі Беларусь
8 (017) 218 75 23
г. Мінск,
вул. Гарадскі Вал, 4
трэцяе ўпраўленне (г. Мінск)
8 (017) 200 51 25
г. Мінск,
вул. К. Лібкнехта, 49
чацвёртае ўпраўленне
(Брэсцкая вобласць)
8 (0162) 27 54 88
г. Брэст,
вул. Камуністычная, 28
пятае ўпраўленне
(Віцебская вобласць)
8 (0212) 60 87 66
г. Віцебск,
пр. Фрунзе, 41а
шостае ўпраўленне
(Гомельская вобласць)
8 (0232) 70 36 05
г. Гомель,
вул. Камунараў, 3
сёмае ўпраўленне
(Гродзенская вобласць)
8 (0152) 79 71 03
г. Гродна,
вул. Акадэмічная, 3
восьмае ўпраўленне
(Мінская вобласць)
8 (017) 229 05 40
г. Мінск,
вул. Кальварыйская, 29
дзевятае ўпраўленне
(Магілёўская вобласць)
8 (0222) 29 53 16
г. Магілёў,
вул. К. Маркса, 25