www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы

Начальнік галоўнага ўпраўлення
палкоўнік міліцыі
Ярашук Эдуард Аляксандравіч

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення– начальнік упраўлення інфармацыйна-прапагандысцкай работы і сацыяльна-прававой дзейнасці
палкоўнiк мiлiцыi
Мазалеўскі Андрэй Барысавіч

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення– начальнік упраўлення выхаваўчай работы, аналізу і контролю службовай дысцыпліны
палкоўнік міліцыі
Мацейка Валерый Іосіфавіч

АРГАНІЗАЦЫЯ ІДЭАЛАГІЧНАЙ РАБОТЫ Ў ОРГАНАХ УНУТРАНЫХ СПРАЎ НА СУЧАСНЫМ ЭТАПЕ

Парадак арганізацыі, правядзення і асноўныя напрамкі ідэалагічнай работы ў органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь вызначаны Інструкцыяй пра парадак арганізацыі ідэалагічнай работы ў органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, зацверджанай загадам МУС Рэспублікі Беларусь ад 29.10.2014 №370.

Ідэалагічная работа ў органах унутраных спраў – мэтанакіраваная дзейнасць кіраўнікоў усіх узроўняў, ідэалагічных апаратаў, ідэалагічных работнікаў органаў унутраных спраў па рэалізацыі палітыкі беларускай дзяржавы ў галіне ідэалогіі ў названых органах, а таксама сярод насельніцтва Рэспублікі Беларусь і міжнароднай грамадскасці з мэтай эфектыўнага выканання задач па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, абароны правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян.

Асноўныя мэты iдэалагічнай работы:
дасягненне і падтрыманне высокага маральнага духу супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, выхаванне ў грамадзян Рэспублікі Беларусь пачуцця патрыятызму і падтрыманне ў грамадзян іншых дзяржаў разумення і падтрымкі міралюбівай палітыкі Рэспублікі Беларусь;
фарміраванне адэкватнага разумення насельніцтвам Рэспублікі Беларусь і міжнароднай супольнасцю захадаў, якія прымаюцца дзяржавай па ўмацаванні грамадскага парадку і бяспекі ў краіне.
Ідэалагічная работа арганізуецца і праводзіцца з усімі катэгорыямі супрацоўнікаў з улікам спецыфікі пастаўленых задач па такіх асноўных напрамках: выхаваўчая работа,
інфармацыйна-прапагандысцкая работа, псіхалагічная работа, сацыяльна-прававая дзейнасць, сацыякультурная дзейнасць.

ВЫХАВАЎЧАЯ РАБОТА

Выхаваўчая работа ў органах унутраных спраў з’яўляецца састаўной часткай упраўленчай дзейнасці кіраўніцтва органаў унутраных спраў, праз якую аказваецца пазітыўнае ўздзеянне на выніковасць вырашэння аператыўна-службовых задач, умацаванне законнасці і дысцыпліны, паляпшэнне маральна-псіхалагічнага стану асабовага складу. Выхаваўчая работа ў органах унутраных спраў – сістэма захадаў і мерапрыемстваў па ўздзеянні на свядомасць, светапогляд, волю і пачуцці супрацоўнікаў з мэтай фарміравання ў кожным з іх ідэйна-маральнай асобы, готовай свядома выконваць службовыя абавязкі, і развіцця ў службовых калектывах агульнай зацікаўленасці ў павышэнні ўзроўню і якасці задач, ускладзеных на органы ўнутраных спраў.
Выхаваўчая работа ў органах унутраных спраў праводзіцца па такіх асноўных напрамках:
грамадзянска-патрыятычнае выхаванне; дзяржаўна-прававое выхаванне; прафесійнае выхаванне;
духоўна-маральнае выхаванне;
сямейна-бытавое выхаванне; індывідуальная выхаваўчая работа.

ІНФАРМАЦЫЙНА-ПРАПАГАНДЫСЦКАЯ РАБОТА

Інфармацыйна-прапагандысцкая работа – гэта мэтанакіраваная дзейнасць суб’ектаў ідэалагічнай работы па правядзенні ў органах унутраных спраў ідэалогіі беларускай дзяржавы, дзяржаўнай палітыкі ў сферы абароны нацыянальных інтарэсаў, выпрацоўцы і распаўсюджванні навуковых ведаў, своечасовым давядзенні і вытлумачэнні палітычна значнай інфармацыі з мэтай фарміравання ў супрацоўнікаў усвядомленага імкнення адстойваць інтарэсы Рэспублікі Беларусь.
Асноўнымі відамі інфармацыйна-прапагандысцкай работы з’яўляюцца: ідэалагічная падрыхтоўка, цякучае інфармаванне, выкарыстанне сродкаў візуальнай інфармацыі.

ПСІХАЛАГІЧНАЯ РАБОТА

У органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь псіхалагічная работа ажыццяўляецца ў адпаведнасці з прынцыпамі законнасці, прафесійнай этыкі, павагі да правоў і свабод асобы, гуманізму і рэалізуецца па такіх напрамках:
прафесійна-псіхалагічны адбор; псіхадыягностыка;
псіхалагічнае суправаджэнне службовай дзейнасці аб’ектаў псіхалагічнай работы;
псіхалагічная дапамога супрацоўнікам;
псіхалагічная асвета супрацоўнікаў;
псіхалагічная прафілактыка.

САЦЫЯЛЬНА-ПРАВАВАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Сацыяльна-правая дзейнасць – сістэма арганізацыйных і прававых мерапрыемстваў, скіраваных на фарміраванне высокай прававой культуры супрацоўнікаў, прафілактыку негатыўных сацыяльных праяў у службовых (працоўных) калектывах, рэалізацыю вызначаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь сацыяльных правоў і гарантый супрацоўнікаў і членаў іх сем’яў.
Сацыяльная і прававая асвета супрацоўнікаў і аказанне ім дапамогі ў вырашэнні сацыяльных і прававых праблем арганізуецца і праводзіцца праз заняткі па ідэалагічнай і спецыяльнай падрыхтоўцы, цякучага інфармавання, кансультатыўнай і растлумачальнай работы, у тым ліку праз сродкі масавай інфармацыі, а таксама праз узаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі і грамадскімі аб’яднаннямі, членамі грамадскага савета пры Міністэрстве ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

САЦЫЯКУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Сацыякультурная дзейнасць уяўляе сабой комплекс мерапрыемстваў, якія праводзяцца суб’ектамі ідэалагічный работы па фарміраванні ў супрацуоўнікаў патрыятычных і маральных якасцяў, арганізацыі вольнага часу супрацоўнікаў і іх сем’яў, далучэнні іх да традыцыйных культурных каштоўнасцяў, здаровага ладу жыцця, фарміраванні службовых традыцый і рытуалаў. Арганізацыю і ажыццяўленне сацыякультурнай дзейнасці і музейнай работы ў органах унутраных спраў забяспечваюць супрацоўнікі цэнтра культурна-выхаваўчай работы МУС Рэспублікі Беларусь.