www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

Штаб

Начальнік штаба
Палкоўнік міліцыі
Паздзееў Ігар Анатольевіч

Скончыў Мінскую вышэйшую школу МУС СССР. У органах унутраных спраў з 1987 года. Прайшоў шлях ад следчага следчага аддзялення, начальніка аддзела арганізацыі расследавання злачынстваў і забеспячэння аператыўна-службовай дзейнасці папярэдняга расследавання да начальніка кантрольна-інспектарскага ўпраўлення штаба МУС Рэспублікі Беларусь. У верасні 2014 г. прызначаны начальнікам штаба МУС Рэспублікі Беларусь. За час службы ў органах унутраных спраў узнагароджаны медалямі “За бездакорную службу” III, II ступеняў.

Пра штаб

Загадам Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 10 чэрвеня 2003 г. дата 30 лістапада 1920 г. аб'яўлена Днём утварэння штаба органа ўнутраных спраў, а 30 лістапада - Днём супрацоўніка штаба органа ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Штаб - орган кіравання, які вырашае задачы аб'яднання намаганняў усіх структурных падраздзяленняў сістэмы МУС і адказвае за яе функцыянаванне ў цэлым. У сілу гэтага ён прызначаны для ацэнкі найбольш значнай для ўсёй сістэмы інфармацыі, выпрацоўкі комплексных стратэгічна арыентаваных кіраўніцкіх рашэнняў, ажыццяўлення агульнасістэмнага кантролю.

Асноўныя задачы

  • каардынацыя дзейнасці падраздзяленняў цэнтральнага апарата і цэнтральнага падпарадкавання МУС, органаў унутраных спраў, унутраных войскаў МУС у ажыццяўленні задач аховы грамадскага парадку і барацьбы са злачыннасцю, удасканаленне форм і метадаў кіравання органамі ўнутраных спраў і ўнутранымі войскамі МУС;
  • комплексны аналіз і прагназаванне крымінальнага становішча ў рэспубліцы, выпрацоўка праектаў кіраўніцкіх рашэнняў па пераадоленні негатыўных тэндэнцый у дынаміцы злачыннасці;
  • арганізацыя правядзення аператыўных мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне аператыўнай абстаноўкі ў рэгіёнах рэспублікі;
  • планаванне аператыўна-службовай дзейнасці МУС і кантроль за своечасовасцю і якасцю выканання планавых мерапрыемстваў;
  • збор, абагульненне і распаўсюджванне прагрэсіўных форм і метадаў работы органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС;
  • метадычнае кіраўніцтва падраздзяленнямі цэнтральнага апарата і цэнтральнага падпарадкавання МУС, якія ажыццяўляюць штабныя функцыі, штабамі галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама, упраўленняў унутраных спраў аблвыканкамаў і ўпраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС;
  • інфармацыйна-метадычнае забеспячэнне службовай дзейнасці падраздзяленняў цэнтральнага апарата і цэнтральнага падпарадкавання МУС, органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС;
  • кантроль за дзейнасцю падраздзяленняў цэнтральнага апарата і цэнтральнага падпарадкавання МУС, органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС у вырашэнні задач аховы грамадскага парадку і барацьбы са злачыннасцю, па выкананні законаў Рэспублікі Беларусь, дэкрэтаў, указаў, распараджэнняў Кіраўніка дзяржавы, пастаноў Урада, пастаноў, загадаў, распараджэнняў, указанняў Міністра ўнутраных спраў і іншых прававых актаў;
  • збор, апрацоўка, абагульненне, назапашванне, захоўванне i прадастаўленне вышуковай, спецыяльнай, прафілактычнай, аператыўна-даведачнай і архіўнай інфармацыі;
  • назапашванне, захоўванне i прадастаўленне статыстычнай інфармацыі аб правапарушэннях;
  • правядзенне інспектарскіх, кантрольных і мэтавых праверак аператыўна-службовай дзейнасці падраздзяленняў цэнтральнага апарата і цэнтральнага падпарадкавання МУС, органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС;
  • забеспячэнне прававых асноў дзейнасці органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС.