www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

Упраўленне міжнароднага супрацоўніцтва

Начальнік
палкоўнік міліцыі
Старыковіч Міхаіл Уладзіміравіч

Папярэднія месцы працы:
ГУУС Мінгарвыканкама, 1996-2001;
старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах, начальнік аддзела ўпраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій, 2001-2004;
намеснік начальніка ўпраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій, 2005-2006;
начальнік Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпола ў Рэспубліцы Беларусь з 2006 па 2009.

Пра ўпраўленне

Упраўленне міжнароднага супрацоўніцтва каардынуе міжнародныя сувязі падраздзяленняў сістэмы органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь, удзельнічае ў падрыхтоўцы і ўдасканаленні прававой базы ў галіне барацьбы з транснацыянальнай злачыннасцю, ўзаемадзейнічае з міжнароднымі арганізацыямі і праваахоўнымі органамі замежных дзяржаў па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў.

Асноўныя задачы ўпраўлення

  • садзейнічанне выкананню законнасці пры ажыццяўленні міжнароднай дзейнасці МУС і яго службовых асоб у сферы барацьбы са злачыннасцю;
  • ажыццяўленне кантролю за адпаведнасцю праектаў нарматыўных прававых актаў, якія распрацоўваюцца МУС, міжнародных дамоваў, удзельніцай якіх з'яўляецца Рэспубліка Беларусь;
  • прававое кансультаванне службовых асоб і структурных падраздзяленняў МУС па асноўных напрамках яго дзейнасці;
  • аказанне, пры неабходнасці, кансультацыйнай дапамогі работнікам структурных падраздзяленняў МУС пры ажыццяўленні мерапрыемстваў міжнароднага характару;
  • удзел сумесна з зацікаўленымі структурнымі падраздзяленнямі МУС у распрацоўцы праектаў міжнародных дагавораў па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю МУС;
  • арганізацыя і забеспячэнне ўзаемадзеяння МУС з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь, іншымі дзяржаўнымі органамі па пытаннях міжнароднай дзейнасці;
  • арганізацыя і забеспячэнне ўзаемадзеяння МУС з кампетэнтнымі органамі, установамі, арганізацыямі замежных дзяржаў і міжнароднымі арганізацыямі;
  • аказанне садзейнічання структурным падраздзяленням МУС у забеспячэнні належнага выканання міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь па пытаннях праваахоўнай дзейнасці;
  • аказанне садзейнічання ў арганізацыі выезду работнікаў цэнтральнага апарата і цэнтральнага падпарадкавання МУС у службовыя камандзіроўкі за мяжу;
  • арганізацыя работы па пратакольным забеспячэнні прыёмаў у МУС дэлегацый і прадстаўнікоў праваахоўных і іншых дзяржаўных органаў замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый;
  • ажыццяўленне ўзаемадзеяння з міжнароднымі арганізацыямі па пытаннях падрыхтоўкі і рэалізацыі міжнародных праграм (праектаў) у частцы кампетэнцыі МУС.

Кантакты

Тэлефон: +375 17 218 78 71

Факс: +375 17 226 02 26

Электронны адрас: ums@mia.by