www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

Дэпартамент фінансаў і тылу

Дэпартамент фінансаў і тылу Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь з'яўляецца структурным падраздзяленнем Міністэрства ўнутраных спраў з правамі юрыдычнай асобы, упаўнаважанай ажыццяўляць функцыі ў сферы фінансавай і тылавой дзейнасці органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў.

 

Начальнік Дэпартамента фінансаў і тылу
Дубавец Віктар Анатольевіч

 

Першы намеснік начальніка Дэпартамента фінансаў і тылу -
начальнік упраўлення матэрыяльна-гаспадарчага забеспячэння
палкоўнік міліцыі
Нараб Валянцін Васільевіч

 

Намеснік начальніка Дэпартамента фінансаў і тылу -
начальнік фінансава-эканамічнага ўпраўлення
палкоўнік міліцыі
Судас Дзмітрый Аляксандравіч

 

Намеснік начальніка Дэпартамента фінансаў і тылу -
начальнік упраўлення арганізацыйна-аналітычнай працы і прававога забеспячэння
палкоўнік міліцыі
Тарасенка Мікалай Мікалаевіч

Дэпартамент для выканання сваіх задач і функцый мае права:

  • уносіць на разгляд Міністэрства ўнутраных спраў прапановы па пытаннях, аднесеных да кампетэнцыі Дэпартамента, у тым ліку праекты нарматыўных прававых актаў;
  • ствараць, рэарганізоўваць і ліквідаваць ва ўстаноўленым парадку арганізацыі, зацвярджаць іх статуты, уносіць прапановы ў адпаведныя дзяржаўныя органы па пытаннях распараджэння дзяржаўнай маёмасцю, замацаванымі за такімі арганізацыямі, ажыццяўляць кантроль за выкарыстаннем дадзенай маёмасці;
  • ажыццяўляць знешнеэканамічную дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам;
  • запытваць i атрымлiваць ва ўстаноўленым парадку ад дзяржаўных органаў і іншых арганізацый інфармацыю па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Дэпартамента;
  • ажыццяўляць iншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам.

ЗАДАЧЫ

  • арганізацыя фінансавай і тылавай дзейнасці органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў;
  • забеспячэнне фінансавання і цэнтралізаванага забеспячэння матэрыяльнымі рэсурсамі органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў;
  • арганізацыя аплаты працы, пенсійнага забеспячэння, бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці ў органах унутраных спраў і ўнутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў;
  • умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў, распрацоўка і ажыццяўленне мер, накіраваных на стварэнне неабходных сацыяльна-бытавых умоў для супрацоўнікаў, ваеннаслужачых і грамадзянскага персаналу органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў і членаў іх сем'яў.