www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

Нацыянальнае цэнтральнае бюро Інтэрпола ў Беларусі

У адпаведнасці з арт.32 Статута, кожная краіна, якая ўступіла ў Інтэрпол, павінна стварыць у структуры сваёй паліцэйскай службы Нацыянальнае цэнтральнае бюро. Па сваім функцыянальным змесце любое НЦБ Национальное центральное бюро Интерпола в Беларуси - гэта працоўны апарат, які падтрымлівае сувязі з рознымі ведамствамі ўнутры краіны, такімі як суд, пракуратура, банкі, мытныя, памежныя і іміграцыйныя службы, з аднаго боку, а з другога - з НЦБ Национальное центральное бюро Интерпола в Беларуси іншых краін і Генеральным сакратарыятам Інтэрпола.

Сярод асноўных формаў, з дапамогай якіх НЦБ Национальное центральное бюро Интерпола в Беларуси вырашае задачы, можна вылучыць наступныя: назапашванне, аналіз, апрацоўка і абмен інфармацыяй аб міжнароднай злачыннасці, перадача адпаведным ведамствам сваёй краіны запытаў, якія накіроўваюцца органамі паліцыі іншых краін, а таксама кантроль за вядзеннем вышуку злачынцаў, іх затрыманнем і перадачай іх краіне.

Кожнае НЦБ Национальное центральное бюро Интерпола в Беларуси стаіць на варце інтарэсаў, перш за ўсё, сваёй дзяржавы, але адначасова з'яўляецца часткай арганізацыйнай структуры Інтэрпола, а, такім чынам, прадстаўляе яго інтарэсы на тэрыторыі сваёй краіны. Менавіта таму ўсе НЦБ Национальное центральное бюро Интерпола в Беларуси разам з Генеральным сакратарыятам і яго працоўнымі службамі складаюць зладжаны механізм аператыўнага супрацоўніцтва паліцыі ўсіх краін-членаў у сістэме Інтэрпола.

Начальнік НЦБ Национальное центральное бюро Интерпола в Беларуси Інтэрпола ў Беларусі
Пятран Аляксандр Сяргеевіч

Нарадзіўся 1 ліпеня 1971 года ў г. Мінску. У 1993 годзе скончыў факультэт радыёфізікі і электронікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2006 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Службу ў органах унутраных спраў пачаў у ліпені 1998 года з пасады старшага інспектара аддзялення тэхнічнага забеспячэння Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпола ў Рэспубліцы Беларусь. З лютага 2000 года па чэрвень 2008 года - начальнік аддзялення камп'ютарнай апрацоўкі інфармацыі аддзела апрацоўкі інфармацыі НЦБ Национальное центральное бюро Интерпола в Беларуси Інтэрпола. З чэрвеня 2008 года па кастрычнік 2009 года - намеснік начальніка НЦБ Национальное центральное бюро Интерпола в Беларуси Інтэрпола. З кастрычніка 2009 года - начальнік Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпола ў Рэспубліцы Беларусь.