www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

ГАЛОЎНАЕ ЎПРАЎЛЕННЕ КАМАНДУЮЧАГА ЎНУТРАНЫМІ ВОЙСКАМІ

 

Намеснік Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь -
камандуючы ўнутранымі войскамі
генерал-маёр
Юрый Хаджымуратавіч Караеў

 

Першы намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі -
начальнік штаба
генерал-маёр
Алег Уладзіміравіч Маткін

 

Намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі -
начальнік аператыўнай і баявой падрыхтоўкі
палкоўнік
Ігар Паўлавіч Бурмістраў

 

Намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі па тыле -
начальнік тыла
палкоўнік
Ігар Фёдаравіч Татарка

 

Намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі па ўзбраенні -
начальнік ўзбраення

 

Памочнік камандуючага ўнутранымі войскамі -
сакратар Ваеннага Савета
палкоўнік
Уладзімір Мікалаевіч Барысаў

 

Памочнік камандуючага ўнутранымі войскамі па фінансавым забеспячэнні -
начальнік фінансава-эканамічнага ўпраўлення
палкоўнік
Андрэй Міхайлавіч Загорскі

Кантакты

220028 г. Мінск, вул. Маякоўскага, 97.
8 (017) 223-63-73

Прыём грамадзян ажыццяўляецца:

  • па буднях з 09:00 да 18.00 - службовымі асобамі ГУКУВ, правамоцнымі прымаць рашэнні, - у службовых кабінетах у дзень паступлення звароту;
  • па выхадных (святочных) днях (у непрацоўныя гадзіны) - дзяжурным афіцэрам ад кіруючага складу ўнутраных войскаў (аператыўным дзяжурным па ўнутраных войсках).

Папярэдні запіс на прыём да намесніка Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь - камандуючага ўнутранымі войскамі па асабістых пытаннях ажыццяўляе памочнік камандуючага ўнутранымі войскамі - сакратар Ваеннага Савета па тэлефоне: (017) 223-55-55.

Тэлефон Даверу ГУКУВ МУС Рэспублікі Беларусь: (017) 223-01-21

Прэс-служба ўнутраных войскаў
Адрас: г. Мінск, 2-і Прылуцкі завулак, 3
Тэлефон: (017) 229-86-26, 229-86-33
Начальнік Прэс-службы - маёр Пархомцаў Уладзімір Мікалаевіч

Вайсковая частка 5448
220028 г. Мінск, вул. Маякоўскага, 97
(017) 223-90-63

Вайсковая частка 3310
223055 г. Мінск-55, в / ч Аколіца
(017) 501-72-83

Вайсковая частка 5529
220089 г. Мінск, 2-і Прылуцкі завулак, 3
(017) 229-86-40

Вайсковая частка 3214
220056 г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 191
(017) 285-96-18

Вайсковая частка 7404
225404 Брэсцкая вобл., г. Баранавічы, вул. Чурыліна, 1
(0163) 45-72-33

Вайсковая частка 5522
230003 г. Гродна, вул. Чырвонаармейская, 11
(0152) 74-44-03

Вайсковая частка 5526
224001 г. Брэст, вул. Брэсцкіх дывізій
(0162) 27-57-53

Вайсковая частка 6713
213105 г. Магілёў, вул. Слаўгарадская Шаша, 181
(0222) 45-88-23

Вайсковая частка 5527
213825 Магілёўская вобласць, г. Бабруйск-25
(0225) 45-70-46

Вайсковая частка 5525
246020 г. Гомель, вул. Касмічная, 16
(0232) 20-69-62

Вайсковая частка 5524
210027 г. Віцебск, пр-т Чарняхоўскага, 29
(0212) 27-05-46

Вайсковая частка 5530
211404 Віцебская вобласць, г. Полацк, Спаскі гарадок-4
(0214) 48-16-25

Факультэт унутраных войскаў
220056 г. Мінск, вул.Уручская, 1а
(017) 286-83-11

СКЛАД УНУТРАНЫХ ВОЙСКАЎ

  • орган ваеннага кіравання;
  • спецыяльныя міліцэйскія злучэнні і вайсковыя часткі;
  • злучэнні і вайсковыя часткі па ахове асабліва важных дзяржаўных аб'ектаў і спецыяльных грузаў;
  • злучэнні і вайсковыя часткі спецыяльнага прызначэння;
  • установы i вайсковыя часткi па забеспячэнні дзейнасцi ўнутраных войскаў;
  • установы адукацыi, якiя ажыццяўляюць падрыхтоўку кадраў па спецыяльнасцях для ўнутраных войскаў, навучальныя вайсковыя часткі.

МЭТЫ І ЗАДАЧЫ

Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь – дзяржаўная ваенная арганізацыя, прызначаная для абароны жыцця, здароўя, правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян, грамадства і дзяржавы, канстытуцыйнага ладу, бяспекі і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь ад злачынных i iншых процiпраўных замахаў (артыкул 1 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь»).

На сучасным этапе ўнутраныя войскі МУС Рэспублікі Беларусь уяўляюць сабой зладжаную высокамабільную ваенную арганізацыю, здольную выканаць любую пастаўленую ім задачу, згодна са службова-баявым прымяненнем.

Спецыфічнасць задач, ускладзеных на войскі, традыцыйная і пераемная, і служэнне закону заўсёды было галоўным кірункам іх дзейнасці. Вайскоўцы ўнутраных войскаў і днём, і ноччу нясуць службу па падтрыманні правапарадку ў краіне, забяспечваюць спакой на вуліцах гарадоў, бяспеку на розных вялікіх і малых грамадска-палітычных і культурна-відовішчных мерапрыемствах, пачынаючы ад штогадовага міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» і сканчаючы звычайным футбольным матчам. Ад прафесіяналізму ваеннаслужачых залежыць надзейнасць аховы папраўчых устаноў. Падраздзяленні па канваіраванні забяспечваюць паспяховае функцыянаванне судовых і следчых органаў рэспублікі. Спецыялісты сапёрна-піратэхнічных падраздзяленняў штодня, рызыкуючы жыццём, абясшкоджваюць выбухованебяспечныя прадметы.

Дзе б ні нёс службу вайсковец унутраных войскаў - у спецвагоне, на варце, ля пульта кіравання тэхнічнымі сродкамі аховы або ў вайсковым строі, неабходнай умовай для якаснага яе выканання з'яўляецца прафесійная падрыхтаванасць.

Баявой падрыхтоўцы ва ўнутраных войсках надаецца асаблівая ўвага. Асноўнымі формамі навучання ў войсках з'яўляюцца вучэнні, заняткі, трэніроўкі, стрэльбы.

Унутраныя войскі займаюць годнае месца ў сістэме нацыянальнай бяспекі краіны. Доказ гэтаму - буйнамаштабныя вучэнні, якія праходзяць у рэспубліцы на працягу апошніх гадоў. Кіраўнік дзяржавы, кіраўнікі сілавых ведамстваў даюць самую высокую ацэнку прафесіяналізму і тактыцы дзеянняў злучэнняў і вайсковых частак.

Задачы:

  • аказанне садзейнічання органам унутраных спраў у ахове грамадскага парадку, забеспячэннi грамадскай бяспекi, рэжыму надзвычайнага становiшча, ваеннага становiшча;
  • ахова папраўчых калонiй, лячэбных папраўчых устаноў, лячэбна-працоўных прафілакторыяў і ажыццяўленне сумесна з iх адмiнiстрацыямi нагляду за асуджанымі і асобамі, якія ўтрымліваюцца ў лячэбна-працоўных прафілакторыях;
  • канваіраванне і ахова асуджаных i асоб, якiя ўтрымлiваюцца пад вартай;
  • удзел у вышуку асоб, якiя ўцяклi з-пад аховы і нагляду ў папраўчых установах, ад вайсковых каравулаў пры канваiраваннi;
  • ахова асаблiва важных дзяржаўных аб'ектаў i спецыяльных грузаў;
  • абясшкоджванне і знішчэнне авіяцыйных боепрыпасаў, якія не ўзарваліся, іншых боепрыпасаў у населеных пунктах, правядзенне работ па праверцы паведамленняў аб устаноўцы выбуховых прылад, iх выяўленні, абясшкоджванні і знішчэнні на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • удзел у тэрытарыяльнай абароне Рэспублікі Беларусь.

Пры ўзнікненні абставін, якія якія пагражаюць бяспецы грамадзян, дзейнасцi арганiзацый i грамадскаму парадку, а таксама ў інтарэсах абароны Рэспублікі Беларусь унутраныя войскі могуць прыцягвацца для выканання іншых задач у адпаведнасці з гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь (Артыкул 2 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь)

Кіраўніцтва ўнутранымі войскамі ажыццяўляе Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, а непасрэднае кiраванне - камандуючы ўнутранымі войскамі, які па пасадзе з'яўляецца намеснікам Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.