www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

Упраўленне арганізацыі забеспячэння грамадскай бяспекі на аб'ектах транспарту

Начальнік упраўлення
Фядотаў Вадзім Валер'евіч

Намеснік начальніка ўпраўлення -
начальнік аддзела арганізацыі забеспячэння грамадскай бяспекі
 на аб'ектах паветранага транспарту
Навуменка Павел Яўгенавіч

Намеснік начальніка ўпраўлення -
начальнік аддзела арганізацыі забеспячэння грамадскай бяспекі
 на аб'ектах чыгуначнага транспарту
Ворса Генадзь Анатольевіч

Намеснік начальніка аддзела арганізацыі забеспячэння грамадскай бяспекі
 на аб'ектах паветранага транспарту
Шапяцько Сяргей Мікалаевіч

Намеснік начальніка аддзела арганізацыі забеспячэння грамадскай бяспекі
 на аб'ектах чыгуначнага транспарту
Дульцаў Віталь Віктаравіч

ФУНКЦЫІ І ЗАДАЧЫ

Упраўленне арганізацыі забеспячэння грамадскай бяспекі на аб'ектах транспарту МУС Рэспублікі Беларусь створана 1 красавіка 2013 г. i з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

УАЗГБАТ МУС Рэспублікі Беларусь непасрэдна падначалена намесніку міністра ўнутраных спраў - начальніку міліцыі грамадскай бяспекі і складаецца з двух аддзелаў: аддзел арганізацыі забеспячэння грамадскай бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту; аддзел арганізацыі забеспячэння грамадскай бяспекі на аб'ектах паветранага транспарту.

УАЗГБАТ МУС РБ кіруе ў межах сваёй кампетэнцыі дзейнасцю (аператыўнае падпарадкаванне) аддзелаў і аддзяленняў унутраных спраў на транспарце і роты па забеспячэнні грамадскай бяспекі на аб'ектах чыгуначнага і паветранага транспарту атрада міліцыі асаблівага прызначэння ГУУС Мінгарвыканкама пры арганізацыі і выкананні ўскладзеных на iх задач па ахове грамадскага парадку і забеспячэнні грамадскай бяспекі на чыгуначных станцыях, вакзалах, прыпыначных пунктах, перагонах, у цягніках міжнародных, міжрэгіянальных, рэгіянальных ліній і аэрапортах Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя задачы:

  • распрацоўка ў сваёй кампетэнцыі мер па ахове грамадскага парадку і забеспячэнні грамадскай бяспекі на аб'ектах транспарту;
  • каардынацыя і кантроль службовай дзейнасці органаў унутраных спраў па:
    • забеспячэнні грамадскай бяспекі і ахове грамадскага парадку на аб'ектах транспарту;
    • прафілактыцы, выяўленні, спыненні злачынстваў, адміністрацыйных правапарушэнняў на аб'ектах транспарту і няшчасных выпадкаў з грамадзянамі;
  • аператыўнае кіраванне ОУСТ і ротай АМАП пры арганізацыі і выкананні ўскладзеных на iх задач па ахове грамадскага парадку і забеспячэнні грамадскай бяспекі на аб'ектах транспарту;
  • прыняцце мер па ўдасканаленні дзейнасці падраздзяленняў аховы правапарадку і прафілактыкі ОУСТ і прафесійнай падрыхтоўкі іх супрацоўнікаў;
  • метадычнае забеспячэнне дзейнасці органаў унутраных спраў у частцы выканання ўскладзеных на iх задач на аб'ектах транспарту.

Кантакты

Тэлефон / факс канцылярыі: 218-54-61