www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі

начальнік Дэпартамента
Бягун Аляксей Юр'евіч

Першы намеснік начальніка Дэпартамента -
начальнік упраўлення па міграцыі і працы з замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства
Навумчык Віталь Мікалаевіч

Намеснік начальніка Дэпартамента -
начальнік упраўлення па грамадзянстве, пашпартнай працы і выезду за мяжу
Грыб Міхаіл Вячаслававіч

Намеснік начальніка Дэпартамента -
начальнік упраўлення знешняй працоўнай міграцыі, бежанцаў і прыстанішча
Татура Аляксандр Ціханавіч

Начальнік упраўлення па рэгістры насельніцтва
Кірэеў Юрый Аляксандравіч

Начальнік упраўлення арганізацыйна-аналітычнай працы і інфарматызацыі
Кузура Ўладзімір Віктаравіч

ЗАДАЧЫ

У адпаведнасці з Палажэннем аб Дэпартаменце па грамадзянстве і міграцыі МУС Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2004 года № 268, асноўнымі задачамі Дэпартамента з'яўляюцца:

  • распрацоўка і ажыццяўленне мер, накіраваных на рэалізацыю заканадаўства аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь (далей - грамадзянства), выездзе з Рэспублікі Беларусь і ўездзе ў Рэспубліку Беларусь грамадзян, перамяшчэнні і выбары імі месца жыхарства, прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь, прадастаўленні статуса бежанца, дадатковай або часовай абароны альбо прыстанішча ў Рэспубліцы Беларусь, знешняй працоўнай міграцыі, рэгістры насельніцтва;
  • удасканаленне прававога рэгулявання пытанняў грамадзянства Рэспублікі Беларусь, міграцыі і рэгістра насельніцтва;
  • арганізацыя кантролю за міграцыйнымі працэсамі і міграцыйнай сітуацыяй у Рэспубліцы Беларусь, супрацьдзеянне незаконнай міграцыі;
  • арганізацыя навуковых даследаванняў па праблемах міграцыі;
  • забеспячэнне ўліку фізічных асоб, аператыўнае забеспячэнне дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, натарыусаў і фізічных асоб дакладнымі і актуальнымі персанальнымі дадзенымі фізічных асоб, якія ўтрымліваюцца ў рэгістры насельніцтва;
  • забеспячэнне інфармацыйнага ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, у тым ліку ў ходзе міждзяржаўнага і міжнароднага інфармацыйнага абмену.

КАНТАКТЫ

Адрас: 220030, г. Мінск вул. Гарадскі Вал, 4 (у будынку МУС Рэспублікі Беларусь)

Прыёмная: 3 пад'езд будынку Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь

Канцылярыя: 218-72-36 (тэл.), 218-76-02 (факс)

e-mail: dcm@mia.by

Прыём грамадзян кіраўніцтвам:
1-ы і 3-і чацвер - з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00;
2-я субота - з 9.00 да 13.00

Прыём прадстаўнікоў юрыдычных асоб па пытаннях знешняй працоўнай міграцыі: панядзелак-чацвер - з 9.00 да 13.00.

«Гарачая лінія» па пытаннях знешняй працоўнай міграцыі: 218-52-64

Упраўленне па рэгістры насельніцтва: г. Мінск вул. Берсана, 16.
Рэжым працы: па буднях 9.00 - 13.00, 14.00 - 18.00