www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

26 чэрвеня 2017Беларусь і Іран: курс на пашырэнне супрацоўніцтва ў праваахоўнай сферы

Сёння ў МУС адбылася афіцыйная сустрэча Міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Мастафой Авейсі.

Падчас сустрэчы Ігар Шуневіч пацвердзіў гатоўнасць да пашырэння ўзаемадзеяння ў барацьбе з міжнародным тэрарызмам, незаконным абаротам наркотыкаў, гандлем людзьмі і злачынствамі ў сферы высокіх тэхналогій.

У сваю чаргу Мастафа Авейсі адзначыў, што дзякуючы палітыцы кіраўнікоў абедзвюх дзяржаў беларуска-іранскія кантакты актывізуюцца ў розных галінах.

Кіраўнік дыпмісіі падкрэсліў, што будзе прымаць самы актыўны ўдзел у дыялогу паміж міністэрствамі ўнутраных спраў дзвюх краін і спрыяць далейшаму ўмацаванню супрацоўніцтва ў праваахоўнай сферы.