www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

28 чэрвеня 2017Кіраўнікі МУС / Паліцыі СНД сустрэліся ў Душанбэ

Сёння, 28 чэрвеня, у г. Душанбе (Рэспубліка Таджыкістан) адбылося пасяджэнне Савета міністраў унутраных спраў дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СМУС).

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел дэлегацыі МУС / Паліцыі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, а таксама прадстаўнікі Выканкама СНД, Бюро па каардынацыі барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і іншымі небяспечнымі відамі злачынстваў на тэрыторыі дзяржаў-удзельніц СНД (БКБАЗ). Беларускую дэлегацыю ўзначаліў Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

Парадкам дня быў прадугледжаны разгляд прыярытэтных пытанняў узаемадзеяння праваахоўных ведамстваў дзяржаў СНД. У прыватнасці, процідзеянню незаконнаму абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, проціпраўным дзеянням з боку нефармальных аб'яднанняў заўзятараў спартыўных каманд, вярбоўцы грамадзян краін Садружнасці ў тэрарыстычныя і экстрэмісцкія арганізацыі. Размова таксама ішла аб рабоце па фарміраванні пераліку арганізацый тэрарыстычнага і экстрэмісцкага характару, дзейнасць якіх забаронена на тэрыторыі дзяржаў - удзельніц СНД.

Акрамя таго, абмяркоўваўся ход рэалізацыі шэрагу міждзяржаўных праграм барацьбы са злачыннасцю. Сустрэча завяршылася падпісаннем выніковых дакументаў.