www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

30 чэрвеня 2017Беларусь і Славакія: патэнцыял супрацоўніцтва задзейнічаны не поўнасцю

Сёння МУС Рэспублікі Беларусь наведала дэлегацыя Славацкай Рэспублікі на чале з намеснікам Старшыні Урада - Міністрам унутраных спраў Р. Калінякам.

Падчас афіцыйнай сустрэчы з замежнымі гасцямі Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч адзначыў, што патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва ў праваахоўнай сферы задзейнічаны далёка не цалкам. Беларускі бок гатовы да развіцця ўзаемадзеяння па розных напрамках, у тым ліку ў барацьбе з міжнародным тэрарызмам, экстрэмізмам, незаконным абаротам наркотыкаў, зброі і боепрыпасаў, гандлем людзьмі, карупцыяй, нелегальнай міграцыяй, а таксама ў сферы процідзеяння гвалту ў сям'і.

У рамках візіту славацкія праваахоўнікі наведалі Акадэмію МУС і Міжнародны цэнтр падрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і процідзеяння гандлю людзьмі, азнаёміліся з іх матэрыяльна-тэхнічнай базай і асноўнымі формамі работы.