www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

5 ліпеня 2017Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам розных сфер.

Ордэнаў, медалёў і ганаровых званняў удастоены амаль чатыры дзясяткі чалавек. "Па добрай традыцыі ў святочныя дні мы ўшаноўваем найбольш дастойных грамадзян нашай краіны. Глыбока сімвалічна, што галоўную дзяржаўную ўрачыстасць беларускі народ звязвае з вызваленнем краіны ад фашысцкіх захопнікаў, здабыццём свабоды і незалежнасці", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

У Палац Незалежнасці былі запрошаны тыя, хто дабіўся найвышэйшых дасягненняў у мірнай працы і ратнай справе.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што цяперашнія наследнікі тых гераічных часоў прымнажаюць славу Айчыны ўзорным выкананнем абавязку і асабістай мужнасцю. "Спакон веку воін, абаронца Айчыны меў у нашым грамадстве глыбокую павагу, лічыўся надзейнай апорай дзяржавы. І сёння з намі лепшыя прадстаўнікі Узброеных Сіл, праваахоўных органаў, падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях", - сказаў Прэзідэнт.

Начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Барсукоў узнагароджаны ордэнам "За службу Радзіме" II ступені

Ордэнам "За службу Радзіме" III ступені ўзнагароджаны намеснік Міністра ўнутраных спраў -
начальнік Дэпартамента фінансаў і тылу Віктар Дубавец

Намеснік Міністра ўнутраных спраў па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Аляксандр Кобрусеў
узнагароджаны ордэнам "За службу Радзіме" III ступені

Намеснік начальніка аддзела спецыяльнай падрыхтоўкі і аператыўнага забеспячэння спецмерапрыемстваў спецыяльнага падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз" МУС Беларусі Мікалай Крывальцэвіч
узнагароджаны ордэнам "За службу Радзіме" III ступені

Начальнік упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама Іван Кубракоў
узнагароджаны ордэнам "За службу Радзіме" III ступені

Намеснік камандзіра АМАП ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Сіневіч
узнагароджаны ордэнам "За службу Радзіме" III ступені

Старшы ўчастковы інспектар міліцыі АУС Чавускага райвыканкама Аляксандр Барсукоў
удастоены медаля "За выратаванае жыццё"

Медалём "За выратаванае жыццё" ўзнагароджаны начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі міліцыі грамадскай бяспекі АУС Жыткавіцкага райвыканкама Дзяніс Раманчук

Сайт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь