www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

8 ліпеня 2017На ААТ “БелАЗ” выкрыты махінацыі пры закупцы металу

Супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС і Следчага камітэта спынілі крымінальную схему закупкі металу для патрэб ААТ “БелАЗ”.

У Мінску 4 ліпеня падчас атрымання хабару быў затрыманы намеснік генеральнага дырэктара па фінансавай і эканамічнай палітыцы ААТ “БелАЗ”. Грошы ў памеры 1 200 даляраў ЗША яму перадаў прадстаўнік сталічнай камерцыйнай структуры за спрыяльнае вырашэнне пытання аб першачарговай аплаце за пастаўленую ў адрас завода партыю металу.

На наступны дзень, падчас далейшых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, былі затрыманы начальнік бюро і эканаміст ААТ “БелАЗ”, якія з 8 чэрвеня па 4 ліпеня таксама атрымлівалі хабар ад прадстаўнікоў згаданай фірмы ў якасці “падзякі” за станоўчае вырашэнне пытання аб заключэнні дамоваў на пастаўку металу.

Змагары з аргзлачыннасцю і карупцыяй ўстанавілі, што незаконная схема дзейнічала з восені мінулага года - з моманту ўтварэння камерцыйнай структуры. Метал для патрэб ААТ “БелАЗ” закупляўся па цэнах, якія перавышаюць рынкавы кошт, за што прадстаўнікі прадпрыемства сістэматычна атрымлівалі хабар. Іх памер складаў пэўны адсотак ад сумы здзелкі.

У цяперашні час па матэрыялах ГУБАЗіК следствам затрыманы шасцёра ўдзельнікаў злачыннай групы: трое службовых асобаў ААТ “БелАЗ”, а таксама трое прадстаўнікоў камерцыйнай структуры. Галоўным следчым упраўленнем Цэнтральнага апарата СК Беларусі ў дачыненні да іх узбуджаны крымінальныя справы адпаведна па арт. 430 КК (атрыманне хабару - максімальнае пакаранне да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці) і арт. 431 КК (дача хабару - максімальнае пакаранне да 7 гадоў пазбаўлення волі).

Следствам накладзены арышт на маёмасць, якая належыць фігурантам: шэсць аўтамабіляў прэміум-класа, грашовыя сродкі і каштоўнасці, 7 аб'ектаў нерухомасці.

У цяперашні час праводзяцца аператыўна-следчыя мерапрыемствы па ўсталяванні і дакументаванні ўсёй злачыннай дзейнасці затрыманых асоб.