www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

26 ліпеня 2017У Гомелі супрацоўнік Дэпартамента аховы затрымаў п'янага кіроўцу, які збіў на пешаходным пераходзе каляску з грудным дзіцем

У свой выхадны дзень старшы сяржант міліцыі Дзмітрый Кудравец, міліцыянер-вадзіцель групы затрымання Савецкага (г. Гомеля) аддзела Дэпартамента аховы, ехаў па сваіх справах на машыне па вул. Б. Хмяльніцкага ў бок кальцавой развязкі. Пад'язджаючы да пешаходнага пераходу, ён знізіў хуткасць і спыніўся, каб прапусціць жанчыну з каляскай, якая ішла з супрацьлеглага боку дарогі. Кіроўца «Ніва Шэўрале», які ехаў у сустрэчным напрамку, не зніжаючы хуткасці, збіў каляску з грудным дзіцем і паспрабаваў уцячы.

Супрацоўнік міліцыі развярнуўся і пачаў праследаванне зламысніка. Дзякуючы сваім прафесійным навыкам ваджэння, атрыманых на службе, Дзмітрый без вялікіх намаганняў дагнаў парушальніка, прыціснуў да ўзбочыны, такім чынам прымусіўшы яго спыніцца. Затрыманне было справай тэхнікі. Старшы сяржант міліцыі патэлефанаваў у аддзел і выклікаў экіпаж аховы, каб даставіць кіроўцу «Нівы Шэўрале» у мясцовы райаддзел для разбору.

- Я паспрабаваў даведацца, дзе ж у такі ранні час ён умудрыўся столькі выпіць, але мужчына толькі злаваўся і патрабаваў адпусціць яго, - успамінае міліцыянер. - Супраціву ён не аказваў, але не аднойчы спрабаваў збегчы.

Жанчына з дзесяцімесячны дзіцем знаходзілася ў шокавым стане. Машына хуткай дапамогі забрала пацярпелых.

Пазней стала вядома, што ў крыві затрыманага 1979 г.н. было выяўлена тры праміле алкаголю, і ехаў ён на службовым аўтамабілі. Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Як нам стала вядома, праз некалькі гадзін жанчыну з дачкой лекары адпусцілі дадому. Зараз яны адчуваюць сябе добра, не лічачы нязначных ранак пры падзенні.