www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

31 ліпеня 2017Падазраванага ў кантрабандзе цыгарэт літоўца затрымалі ў мінскім аэрапорце

Увечары 28 ліпеня супрацоўнікі сталічнага АУС на паветраным транспарце затрымалі ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» грамадзяніна Літвы. Як паведаміў начальнік Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпола ў Беларусі Аляксандр Пятран, на радзіме мужчыну шукалі за здзяйсненне злачынства, прадугледжанага ч. 1 і ч. 2 арт. 199 (кантрабанда) КК Літоўскай Рэспублікі.

Паводле інфармацыі Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпола ў Літве, затрыманы кіраваў арганізаванай злачыннай групай з ліку беларускіх, латвійскіх і расійскіх грамадзян, якая займалася кантрабандай цыгарэт беларускай вытворчасці праз тэрыторыі Расіі і Латвіі ў Еўрасаюз. Для супрацьпраўнай дзейнасці выкарыстоўваўся як наземны, так і марскі транспарт.

Да прыкладу, у лістападзе 2015 года крымінальны калектыў ажыццявіў незаконную пастаўку 1 118 320 пачкаў цыгарэт з Беларусі без акцызных марак ЕС у Вялікабрытанію. У снежні таго ж года была зроблена яшчэ адна спроба перавезці на тэрыторыю Злучанага каралеўства 158 400 пачкаў цыгарэт, аднак грузавы аўтамабіль з кантрабандай быў затрыманы паліцыяй Каўнаса.

У цяперашні час вырашаецца пытанне аб змяшчэнні асобы пад часовы арышт да атрымання просьбы аб выдачы праваахоўным органам Літвы.