www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

4 жніўня 2017У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбыўся рытуал уручэння пагонаў палкоўніка шэрагу супрацоўнікаў ОУС

Сёння ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбыўся рытуал уручэння пагонаў палкоўніка шэрагу супрацоўнікаў ОУС.

Адкрываючы цырымонію, часова выконваючы абавязкі па пасадзе Міністра ўнутраных спраў Іван Падгурскі падкрэсліў, што нямала яркіх старонак ўпісана ў гісторыю беларускай міліцыі супрацоўнікамі органаў унутраных спраў, якія праявілі адвагу і гераізм у гады Другой сусветнай вайны. Менавіта таму гэты рытуал традыцыйна праходзіць у зале Перамогі.

- Званне “палкоўнік” ва ўсе часы з'яўлялася высокай ацэнкай для любога афіцэра-кіраўніка, - звярнуўся да палкоўнікаў І.Падгурскі. - У сувязі з гэтым падкрэслю, што Прэзідэнт сваім Указам высока ацаніў не толькі вашую асабістую самаадданую і напружаную працу, але і дзейнасць узначаленых вамі калектываў.

Пагоны з трыма вялікімі зоркамі былі ўручаны Алегу Бахуру - намесніку начальніка кафедры крымінальнага права і крыміналогіі Акадэміі МУС; Уладзіміру Брэскаму - намесніку начальніка ўпраўлення - начальніку першага аддзела (аператыўна-вышуковай дзейнасці) пятага ўпраўлення (па Віцебскай вобласці) ГУУБ МУС; Васілю Васюковічу - намесніку начальніка штаба МУС - начальніку кантрольна-інспектарскага ўпраўлення; Аляксандру Занімону - начальніку аддзела навукова-метадычнага і прававога забеспячэння УДАІ МГБ МУС; Сяргею Клімаву - начальніку аддзела ўнутраных спраў Магілёўскага райвыканкама; Віктару Калязе - намесніку начальніка кафедры ўпраўлення ОУС Акадэміі МУС; Віталю Куцко - намесніку начальніка следча-экспертнага факультэта Акадэміі МУС; Аляксандру Ляпёхіну - начальніку кафедры прававой інфарматыкі Акадэміі МУС; Дзянісу Лінніку - першаму намесніку начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Барысаўскага райвыканкама - начальніку крымінальнай міліцыі; Віталю Навумчыку - першаму намесніку начальніка Дэпартамента - начальніку ўпраўлення па міграцыі і працы з замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства ДГіМ МУС; Вадзіму Паўлаву - начальніку кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Акадэміі МУС; Аляксандру Прыбышу - намесніку начальніка Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС; Васілю Савельеву - намесніку начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Бабруйскага гарвыканкама; Юрыю Селятыцкаму - намесніку начальніка кафедры тактыка-спецыяльнай падрыхтоўкі Акадэміі МУС; Аляксандру Сіневічу - намесніку камандзіра атрада міліцыі асаблівага прызначэння ГУУС Мінгарвыканкама; Мікалаю Тарасенка - намесніку начальніка Дэпартамента - начальніку ўпраўлення арганізацыйна-аналітычнай работы і прававога забеспячэння ДФіТ МУС; Аляксею Тукала - начальніку кафедры аператыўна-вышуковай дзейнасці Акадэміі МУС.

- Для любога афіцэра званне “палкоўнік” - гэта вышэйшае дасягненне, высокая ацэнка не толькі яго службы, але і работы калег і падначаленых, - падзяліўся эмоцыямі начальнік кафедры галоўнай міліцэйскай ВНУ Аляксей Тукала. - Мяне перапаўняе пачуццё гонару за тое, што атрымліваю пагоны менавіта ў гэтым месцы.