www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

26 верасня 2017Стартуе XIV адкрыты рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь

Сёння на стадыёне “Прамень” у Гомелі ўрачыста стартуе XIV адкрыты рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. Усе этапы спаборніцтваў праходзяць з 25 па 29 верасня.

Запрашаем наведаць гэтае відовішчнае мерапрыемства, прымеркаванае да 65-годдзя ўтварэння службы аховы Беларусі. За гэтыя некалькі дзён можна ацаніць зладжаныя практычныя дзеянні экіпажаў аховы, тэарэтычныя веды па спецыяльнай, медыцынскай і страявой падрыхтоўцы, трапнасць пры стральбе з пісталета Макарава. Міліцыянеры-вадзіцелі прадэманструюць фігурнае кіраванне аўтамабілем, кінолагі са сваімі падапечнымі пакажуць агульны і спецыяльны курс дрэсіроўкі. А камбініраваная эстафета стане фінальным акордам у барацьбе за перамогу. Традыцыйна, галоўны прыз спаборніцтваў - службовы аўтамабіль. У гэтым годзе нароўні з ахоўнікамі ў ліку ўдзельнікаў заяўлены расійскія кінолагі, а паназіраць і ацаніць узровень падрыхтоўкі беларускіх міліцыянераў прыбудуць калегі з Грузіі. Прыходзьце, будзе цікава!