www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

25 верасня 2017Адбыўся чэмпіянат МУС Рэспублікі Беларусь па лёгкаатлетычным кросе і службова-прыкладной эстафеце

З 20 па 22 верасня праходзіў чэмпіянату МУС Рэспублікі Беларусь па лёгкаатлетычным кросе і службова-прыкладной эстафеце.

Спаборніцтвы праводзіліся на базе РЦАП па лёгкай атлетыцы (вул. Каліноўскага, 111) і на базе УА “Цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь”.

За званне «мацнейшых» біліся 12 каманд ведамства.

У склад кожнай каманды уваходзілі 7 чалавек: прадстаўнік, па 2 удзельнікі, якія пераадольвалі дыстанцыі ў 3000 м і 5000 м; 1 удзельнік, старэйшы за 40 гадоў, і 1 жанчына, якія беглі па 1000 м.

У першы дзень спаборніцтваў адбылося адкрыццё, азнаямленне ўдзельнікаў з дыстанцыямі кроса, забегі на 1000 м, 3000 м і 5000 м.

У другі дзень была праведзена службова-прыкладная эстафета, дзе ўдзельнікі спаборнічалі ў бегу 5х1500 м, пасля чаго былі падведзены агульнакамандныя вынікі за 2 дні.

Месца ў камандным першынстве размеркаваліся наступным чынам: на першую прыступку п'едэстала падняліся прадстаўнікі УУС Гродзенскага аблвыканкама; срэбным прызёрам чэмпіянату стала каманда Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь; бронзавым прызёрам спаборніцтваў стала каманда ГУУС Мінскага гарвыканкама.