www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

28 верасня 2017Падведзены вынікі спецыяльнай праграмы “Мак”

Больш за 208 т нарказмяшчальных культур, што раслі на плошчы звыш за 282 га, знішчылі супрацоўнікі ОУС за час правядзення спецыяльнай праграмы “Мак”.

У рэспубліцы працягвае заставацца актуальнай праблема выкарыстання наркасыравіны расліннага паходжання для вырабу розных відаў наркотыкаў. Комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на спыненне распаўсюджвання наркосаравіннай базы, а таксама выяўленне і знішчэнне пасеваў нарказмяшчальных культур, рэалізоўваўся ў Беларусі з 1 чэрвеня па 15 верасня. У гэты перыяд міліцыянеры ўстанавілі 5042 факты незаконных пасеваў.

Так, непадалёк ад вёскі Хмяліска Бераставіцкага раёна 18 ліпеня праваахоўнікі выявілі 12 га дзікарослага маку, а 1 жніўня - 6 га канопляў на полі каля вёскі Гарадзішча Слуцкага раёна. Расліны неадкладна знішчаны.

Як паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Генадзь Казакевіч, у рамках крымінальных спраў з незаконнага абароту канфіскавана больш за 174 кг наркасыравіны, у тым ліку 105,5 кг макавай саломы, 23,8 кг марыхуаны, 45,1 кг насення маку і звыш за 50 кг гатовых псіхаактыўных рэчываў, у прыватнасці, 43,4 кг гашышу.

У цэлым за 3,5 месяца рэалізацыі спецпраграмы “Мак” праваахоўнікі выявілі 1315 злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў. Да крымінальнай адказнасці прыцягнута 1094 чалавекі. За пасеў або вырошчванне забароненых да апрацоўкі раслін склалі 2048 адміністрацыйных пратаколаў.