www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

28 верасня 2017Грамадзяніна В’етнама, які адшукваўся праз Інтэрпол, экстрадаваны з Мінска

Генеральная пракуратура Беларусі задаволіла просьбу ўладаў В'етнама аб выдачы грамадзяніна гэтай краіны. Малады чалавек быў абвешчаны ў міжнародны вышук за ўчыненае на радзіме злачынства.

В'етнамец 1996 года нараджэння абвінавачваецца ў наўмысным прычыненні цялесных пашкоджанняў і нанясенні шкоды здароўю. Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, ён быў у ліку людзей, якія з нажамі і палкамі напалі на юнака 1998 года нараджэння ў правінцыі Нінх Бінх. Інцыдэнт адбыўся ў 2015 годзе. Пацярпелы атрымаў траўмы галавы і тулава.

Вясной 2017 года фігурант быў затрыманы ў Мінску. Сёння адбылася яго перадача в'етнамскаму канвою.

Як паведаміў намеснік начальніка Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпола Аляксандр Цімашэнка, з пачатку года Беларусь экстрадавала 7 замежнікаў, якія адшукваліся па лініі Інтэрпола. У сваю чаргу, рэспубліцы было выдадзена 10 затрыманых за мяжой беларусаў.