www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

29 верасня 2017Заключаны пад варту члены міжнароднай групоўкі, якія займаліся нелегальнымі грашовымі пераводамі

Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў сумесна з Дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю выяўлена і спынена маштабная незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць грамадзян, якая заключалася ў аказанні паслуг па ажыццяўленні міжнародных грашовых пераводаў. Упраўленнем Следчага камітэта па г. Мінску распачата крымінальная справа.

У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устаноўлена, што група грамадзян без адпаведнай дзяржаўнай рэгістрацыі за ўзнагароду ў перыяд са студзеня па май 2017 года на тэрыторыі Мінска і Мінскай вобласці аказвала для фізічных асоб паслугі па ажыццяўленні міжнародных грашовых пераводаў і перавозцы наяўных грашовых сродкаў, а таксама заліку узаемных патрабаванняў і абавязацельстваў.

Дзейнасць групы будавалася па прынцыпе банка, дзе органы кіравання размяшчаліся ў Мінску, а ўмоўныя філіялы (прадстаўнікі) знаходзіліся ў краінах СНД, Еўрасаюза і Блізкага Ўсходу (Беларусь, Расія, Азербайджан, Польшча і інш.). Пры неабходнасці пераводу наяўных грашовых сродкаў фізічная асоба ў Мінску звярталася да ўпаўнаважанага прадстаўніка, называючы суму і краіну, у якую мела намер перавесці грошы. Пасля гэтага прадстаўнік узгадняў з арганізатарам групы магчымасць ажыццяўлення такога пераводу і кошт узнагароджання, які залежаў ад сумы пераводу, асобы, якая звярнулася за пераводам, а таксама краіны, у якую неабходна перавесці грошы.

Як правіла, сума ўзнагароджання за паслугі складала ад 1 да 10% ад сумы пераводу. У выпадку згоды фізічная асоба перадавала прадстаўніку наяўныя грашовыя сродкі, якія ўключалі таксама ўказаны працэнт. Пасля гэтага яму паведамлялася сума, якую можна атрымаць у краіне прызначэння, кантактныя дадзеныя асобы, якая дадзеную суму ў гэтай краіне аддасць і адпаведны ўмоўны знак (пароль). Пры гэтым, ведаючы названую інфармацыю, атрымаць грошы ў краіне прызначэння можна было практычна адразу ж пасля перадачы грошай.

Паводле інфармацыі ГУБАЗіК МУС некаторыя карыстальнікі падобнымі паслугамі маюць дачыненне да незаконнай міграцыі, гандлю зброяй і наркотыкаў.

Па дадзеных фактах упраўленнем Следчага камітэта па Мінску ў дачыненні да арганізатараў і актыўных удзельнікаў групы распачата крымінальная справа па частцы 3 артыкула 233 (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Атрыманы ад незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці даход склаў больш за 2 млн. рублёў.

Абвінавачанымі па крымінальнай справе прызнана тры чалавекі, у дачыненні да двух з іх прыменена мера затрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

У ходзе вытворчасці неадкладных следчых і іншых працэсуальных дзеянняў па крымінальнай справе работнікамі СК, ДФР КДК і ГУБАЗіК МУС на тэрыторыі Мінска і Мінскай вобласці праведзены вобыскі, падчас якіх былі знойдзены і канфіскаваны грашовыя сродкі, чарнавая бухгалтэрыя, камп’ютарная тэхніка, іншыя носьбіты інфармацыі, якія змяшчаюць звесткі, што характарызуюць злачынную дзейнасць абвінавачаных асоб.

З мэтай кампенсацыі незаконна атрыманага даходу на нерухомую маёмасць, аўтамабілі, грашовыя сродкі абвінавачаных накладзены арышт.

На дадзены момант па ўказаных фактах праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на выяўленне і дакументаванне іншых эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці абвінавачаных.

Даведка.

Максімальны тэрмін пакарання, устаноўлены санкцыяй часткі 3 артыкула 233 КК, прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам на сем гадоў з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.