www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

26 кастрычніка 2017Чыноўнік затрыманы за хабар

Супрацоўнікамі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Рэспублікі Беларусь спынена супрацьпраўная дзейнасць кіраўніка аднаго з дэпартаментаў Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.

Аператыўную інфармацыю аб дзяржслужачых, які вырашаў пытанні, што ўваходзяць у яго кампетэнцыю, пры дапамозе “адкатаў” змагары з аргзлачыннасцю атрымалі ўжо даўно. Быў праведзены комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, які пацвердзіў недобрасумленнасць чыноўніка.

Аперацыю па выкрыцці хабарніка супрацоўнікі ГУБАЗіК правялі ў некалькі этапаў. У Мінскім раёне пры атрыманні хабару ў памеры 20 тысяч долараў ЗША быў затрыманы жыхар сталіцы, які раней таксама займаў высокую пасаду ў адной з інспекцый Дэпартамента Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь. Паводле паказанняў затрыманага, грошы прызначаліся для перадачы кіраўніку Дэпартамента Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.

У выніку чыноўнік і яго памагаты былі затрыманыя, і падстаў для гэтага ў аператыўнікаў было дастаткова. Як высветлілася, з жніўня 2013 года па студзень 2015 года службовая асоба атрымала ад прадстаўнікоў камерцыйных арганізацый у якасці хабараў 35 тысяч долараў ЗША і 30 мільёнаў недамінаваных беларускіх рублёў, а таксама іншыя матэрыяльныя каштоўнасці. Шчодрая “падзяка” камерсантаў прапаноўвалася за выдачу дазволаў на вытворчасць будаўніча-мантажных работ і вырашэнне іншых пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю чыноўніка.

Па наяўных у супрацоўнікаў ГУБАЗіК МУС матэрыялах, кіраўнік Дэпартамента атрымліваў ад прадстаўнікоў камерцыйных арганізацый у якасці хабараў і іншыя дарагія матэрыяльныя каштоўнасці.

Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь у дачыненні да затрыманых распачата 7 крымінальных спраў па розных артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Пры правядзенні вобыскаў па месцы жыхарства чыноўніка ў рознай валюце канфіскавана каля 10 тысяч долараў ЗША, каля 60 тысяч долараў ЗША заблакіравана на банкаўскіх рахунках. Накладзены арышт на чатыры кватэры, зямельны ўчастак, грашовыя сродкi i iншую маёмасць фігурантаў на агульную суму каля аднаго мільёна беларускіх рублёў.