www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

27 кастрычніка 2017Падчас спецмерапрыемства “Пасажыр” затрымана 16 асоб, якія знаходзіліся ў вышуку

З 17 па 21 кастрычніка на аб'ектах чыгуначнага транспарту Беларусі прайшоў асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Пасажыр”. У гэтыя дні супрацоўнікі міліцыі акцэнтавалі ўвагу на прафілактыцы крадзяжоў асабістай маёмасці пасажыраў і забеспячэнні правапарадку ў цягніках міжнародных і міжрэгіянальных зносін.

Як распавёў намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі забеспячэння грамадскай бяспекі на аб'ектах транспарту Генадзь Ворса, падчас мерапрыемства праваахоўнікі суправадзілі больш за 1,2 тыс. цягнікоў міжнародных, міжрэгіянальных, рэгіянальных і гарадскіх ліній. Акрамя таго, вартавыя парадку правялі 994 інструктажы з членамі цягніковых брыгад аб тым, як дзейнічаць пры паступленні інфармацыі аб учыненых злачынствах, правапарушэннях і здарэннях, а таксама патлумачылі меры па захаванні маёмасці пасажыраў. Па сродках гучнай вакзальнай сувязі на станцыях, а таксама ў цягніках да грамадзян штодня даводзілася інфармацыя, накіраваная на прафілактыку крадзяжоў. Распаўсюджана больш за 6 тыс. лістовак і памятак на гэтую тэму.

У дні правядзення комплекснага мерапрыемства на аб'ектах чыгуначнага транспарту зарэгістравана больш за 1,1 тыс. правапарушальнікаў, 33 з іх здзейснілі дробнае хуліганства, 493 распівалі спіртное або нецвярозымі знаходзіліся ў грамадскім месцы, а 4 - парушылі правілы знаходжання ў Беларусі. Раскрыта 3 злачынствы, затрымана 16 грамадзян, якія знаходзіліся ў вышуку, і адзін чалавек, які здзейсніў злачынства.

Генадзь Ворса адзначыў, што з 17 па 21 кастрычніка ў цягніках міжнародных і міжрэгіянальных ліній злачынстваў не выяўлена.