www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

10 студзеня 2017МУС аб'яўляе конкурс!

Міністэрства ўнутраных спраў аб'яўляе аб правядзенні конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ дзейнасці органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў Беларусі, прысвечанага 100-годдзю беларускай міліцыі.

Да ўдзелу запрашаюцца рэдакцыі, творчыя калектывы і асобныя журналісты, тэлеаператары, фотамайстры сродкаў масавай інфармацыі, інтэрнэт-сайтаў, пазаштатныя аўтары, у тым ліку і супрацоўнікі органаў унутраных спраў і ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў.

У гэтым годзе традыцыйны спіс намінацый (“Праект года”, “Лепшая раённая газета”, “Лепшы аўтар”, “Лепшы відэаролік сацыяльнай рэкламы”, “Лепшая фотаработа”, “Лепшы інтэрнэт-праект”, “Лепшы карпункт”) дапоўніўся трыма новымі:

“Героі нашага часу” – асвятленне фактаў мужнасці і гераізму супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, ваеннаслужачых унутраных войскаў, аказання дапамогі грамадзянам у сітуацыях, не звязаных з прафесійнай дзейнасцю;

“100-годдзю беларускай міліцыі прысвячаецца” – асвятленне падзей, звязаных з гістарычным мінулым беларускай міліцыі;

“Грамадзянская мужнасць” – асвятленне фактаў садзейнічання грамадзян у раскрыцці злачынстваў і забеспячэнні грамадскага парадку.

Да разгляду прымаюцца матэрыялы, размешчаныя ў СМІ і інтэрнэце з 1 студзеня па 31 снежня 2016 года.

Работы з паметкай “На конкурс” варта накіраваць не пазней за 5 лютага 2017 года на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Гарадскі Вал, 4, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязей.

Дасланыя матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца, а прадстаўленыя з парушэннем умоў – не разглядаюцца. Афармленне адпаведнай заяўкі абавязковае.

Больш падрабязная інфармацыя пра ўмовы правядзення конкурсу, парадку прадастаўлення работ і правілах афармлення размешчана ў раздзеле "Акцыі" на афіцыйным сайце МУС.