www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

8 лістапада 2017Дзюдаісты з Беларусі - на п'едэстале Сусветных гульняў паліцэйскіх

Зборная каманда МУС прымае ўдзел у другіх Сусветных гульнях паліцэйскіх, якія з 3 па 10 лістапада праходзяць у Абу-Дабі. Усяго за медалі гэтых спаборніцтваў змагаюцца прадстаўнікі 42 краін.

Дружына беларускага міліцэйскага ведамства пад эгідай БФСТ “Дынама” прыехала ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, каб выступіць у двух відах спорту - практычнай стральбе і дзюдо. Нягледзячы на тое, што нашыя вартавыя парадку ўпершыню ўдзельнічалі ў міжнародных спаборніцтвах па практычнай стральбе ў класе “Пісталет”, яны паказалі высокі вынік: пятае месца ў жанчын і шостае ў мужчын.

На татамі праваахоўнікі з Беларусі заваявалі чатыры медалі ў пяці вагавых катэгорыях. Сяржант міліцыі Ленінскага (горада Гродна) аддзела Дэпартамента аховы Максім Шадзякоў у вагавой катэгорыі да 60 кг і маёр міліцыі спецыяльнага падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам “Алмаз” Сяргей Ждан ў вагавой катэгорыі да 73 кг заваявалі бронзу. Серабро ў вагавой катэгорыі да 100 кг - у прадстаўніка БФСТ “Дынама” старйшага сяржанта ўнутранай службы Сяргея Лесяка. Узнагарода вышэйшай пробы ў вагавой катэгорыі да 63 кг дасталася прапаршчыку міліцыі Маскоўскага (горада Мінска) аддзела Дэпартамента аховы Даніэле Казаной. Такія вынікі дазволілі беларускім міліцыянерам стаць другімі ў камандным заліку па дзюдо.

Віншуем пераможцаў!