www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

13 лістапада 2017Аляксандр Барсукоў прызначаны намеснікам Міністра ўнутраных спраў

Аляксандр Барсукоў вызвалены ад пасады начальніка ГУУС Мінскага гарвыканкама і прызначаны намеснікам Міністра ўнутраных спраў. Адпаведны Указ № 400 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 лістапада.

Яшчэ адным Указам Кіраўнік дзяржавы вызваліў Віктара Дубаўца ад пасады намесніка Міністра ўнутраных спраў - начальніка Дэпартамента фінансаў і тылу са звальненнем са службы ў органах унутраных спраў у запас у сувязі з правядзеннем арганізацыйна-штатных мерапрыемстваў. Ён прызначаны начальнікам Дэпартамента фінансаў і тылу МУС.

Прэзідэнт таксама вызваліў Аляксандра Кобрусева ад пасады намесніка Міністра ўнутраных спраў па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні са звальненнем са службы ў органах унутраных спраў у запас у сувязі з правядзеннем арганізацыйна-штатных мерапрыемстваў.