www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

10 студзеня 2017Мужчына, які адшукваўся за двайное забойства, затрыманы ў Нацыянальным аэрапорце

Супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі МУС ва ўзаемадзеянні з калегамі з Мінскага АУС на паветраным транспарце і органамі памежнай службы затрымалі ўраджэнца Чачні, які падазраецца ў здзяйсненні падвойнага забойства.

Інфармацыю пра магчымае знаходжанне ў нашай краіне падазраванага ў здзяйсненні цяжкага злачынства беларускія сышчыкі атрымалі ад калег з Расіі.

– Сумесная спецаперацыя па вышуку зламысніка была арганізаваная пасля атрымання арыенціроўкі з паліцыі Расійскай Федэрацыі, – паведаміў намеснік начальніка ГУУР Главное управление уголовного розыска МУС палкоўнік міліцыі Віктар Юзэфовіч. – Часу было мала, усяго суткі, працавалі нават ноччу. Меліся пэўныя звесткі, што падазраваны паспрабуе схавацца, што і пацвердзілася. У выніку сумесных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў яго затрымалі ў зоне памежнага кантролю Нацыянальнага аэрапорта падчас пасадкі на рэйс.

Устаноўлена, што грамадзянін Расіі спрабаваў вылецець у Стамбул, каб пазбегнуць крымінальнага пераследу. Па наяўных дадзеных, затрыманаму інкрымінуецца забойства двух жанчын 1960 і 1986 г.н. у г. Хасавьюрце (Рэспубліка Дагестан).

На дадзены момант вырашаецца пытанне аб яго экстрадыцыі. Інфармацыя аб затрыманні перададзена ў МУС Расійскай Федэрацыі.