www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

5 мая 2018Пяць краін прадставяць у Мінску напрацоўкі па барацьбе з распаўсюджваннем новых псіхатропаў


Пяць краін Еўропы прадставяць у Мінску напрацоўкі па барацьбе з распаўсюджваннем новых псіхатропаў. Такая інфармацыя размешчана на сайце МУС Беларусі.



Семінар па процідзеянні распаўсюджванню новых псіхатропных рэчываў праходзіць у Мінску. "Нараўне з вывучэннем беларускага вопыту, прызнанага міжнароднай супольнасцю адным з самых прагрэсіўных, прадстаўнікі Швецыі, Румыніі, Харватыі, Бельгіі, Вялікабрытаніі прадставяць свае апошнія напрацоўцкі ў галіне процідзеяння распаўсюджванню новых псіхаактыўных рэчываў. Акрамя таго, будзе прадстаўлена аўтаматызаваная інфармацыйна-пошукавая сістэма ідэнтыфікацыі наркотыкаў, якая дае магчымасць ажыццяўляць маніторынг новых рэчываў", - праінфармавалі ў МУС.

Удзельнікі форуму на працягу двух дзён абмяркуюць увесь спектр сістэм процідзеяння распаўсюджванню сінтэтычных наркотыкаў новага пакалення. Плануецца разгледзець і існуючыя складанасці выяўлення факта іх незаконнага абароту. Таксама будзе вывучаны міжнародны вопыт заканадаўчага рэгулявання ў гэтай сферы.

Семінар праводзіцца ў рамках Інструмента тэхнічнага садзейнічання і інфармацыйнага абмену Еўрапейскай камісіі ТАЙЕКС - у такім фармаце Беларусь трэці раз прымае экспертаў на сваёй пляцоўцы. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў начальнік Галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі МУС Генадзь Казакевіч.