www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

5 ліпеня 2018У месцах святкавання Дня Незалежнасці не зафіксавана ні аднаго здарэння


 У месцах святкавання Дня Незалежнасці не зафіксавана ні аднаго здарэння. Аб гэтым сёння на прэс-канферэнцыі паведаміў начальнік упраўлення аховы правапарадку галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Дзмітрый Кур'ян.

"Дзякуючы рэалізаванаму комплексу папярэдніх мерапрыемстваў, а таксама пераходу асабовага складу органаў унутраных спраў у час правядзення святочных мерапрыемстваў на ўзмоцнены варыянт нясення службы ў месцах правядзення масавых мерапрыемстваў не зафіксавана ні аднаго надзвычайнага здарэння або злачынства. Больш таго, хацелася б асабліва падкрэсліць, што сярэднестатыстычная рэгістрацыя злачынстваў была ніжэйшая ў гэты дзень у тры разы, чым звычайна", - сказаў Дзмітрый Кур'ян.



Для забеспячэння бяспекі жыхароў Беларусі і гасцей краіны органы ўнутраных спраў на святочных пляцоўках з найбольш масавым знаходжаннем людзей праводзілі надгляды. "Толькі ў Мінску функцыянавала больш за 140 пунктаў пропуску. Гэта дало магчымасць забяспечыць найбольш камфортны і хуткі праход да месцаў правядзення мерапрыемстваў. Патрабаванні да ўсіх без выключэння прад'яўляліся аднолькавыя - ніякіх буйнагабарытных рэчаў, алкаголю, выбуховых, атрутных рэчываў, зброі і іншых забароненых прадметаў. Супрацоўнікі міліцыі дапамагалі грамадзянам арыентавацца ў святочнай мітусні. Інспектары ДАІ гарантавалі бяспеку дарожнага руху каля месцаў масавых гулянняў. Пры гэтым на асобных участках дарог быў часова абмежаваны рух транспартных сродкаў", - сказаў Дзмітрый Кур'ян.

Як адзначыў першы намеснік начальніка ўпраўлення аварыйна-выратавальных службаў і ліквідацыі надзвычайных сітуацый МНС Аляксей Іофе, у дзень правядзення святочных мерапрыемстваў 3 ліпеня ўся работа была пабудавана на аснове раней распрацаваных планаў. Баявыя разлікі дзяжурылі ў месцах правядзення асноўных мерапрыемстваў. Была гарантавана бяспека, у тым ліку і асобнымі нарадамі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях. Асноўныя мерапрыемствы праходзілі ў Мінску - у сталіцы была задзейнічана 21 адзінка тэхнікі на ранішнім мерапрыемстве, звязаным з правядзеннем парада, вечарам - 18 адзінак. За перыяд святочных мерапрыемстваў надзвычайных сітуацый не зарэгістравана", - расказаў прадстаўнік МНС.

Начальнік аддзела арганізацыі медыцынскай абароны пры надзвычайных сітуацыях Міністэрства аховы здароўя Алег Панчук падкрэсліў, што практычна не было зваротаў па аказанне медыцынскай дапамогі. "Нашы брыгады дзяжурылі ва ўсіх месцах масавых мерапрыемстваў. Па ўсёй рэспубліцы, там, дзе ўдзельнічалі ветэраны, было арганізавана іх медыцынскае суправаджэнне. Гэта значыць медработнікі былі замацаваны непасрэдна за ветэранамі - яны дастаўляліся з раёнаў Мінска да месца правядзення парада і назад", - растлумачыў Алег Панчук.