www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

1 студзеня 2017Грамадскі парадак забяспечаны

У ноч на 1 студзеня на тэрыторыі рэспублікі прайшло больш за 1800 святочных навагодніх мерапрыемстваў.

Грамадскі парадак забяспечвалі некалькі тысяч супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і ваеннаслужачых унутраных войскаў, якія ў гэтыя дні традыцыйна нясуць службу ва ўзмоцненым рэжыме.

Навагодняя ноч выдалася досыць спакойнай. Непасрэдна ў месцах правядзення масавых мерапрыемстваў надзвычайных здарэнняў, грубых парушэнняў грамадскага парадку і злачынстваў не зафіксавана. У сталіцы святочныя гулянні праходзілі на 31 пляцоўцы.

Навагоднія святы працягваюцца. У Мінску асноўныя мерапрыемствы пройдуць каля Палаца спорту. Міністэрства ўнутраных спраў нагадвае пра асцярожнае карыстанне піратэхнікай і заклікае ўстрымацца ад куплі несертыфіцыраванай прадукцыі.