www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

4 студзеня 2017Грубых парушэнняў закона пазбегнулі

Пакуль уся краіна святкавала Новы Год, праваахоўнікі, ратавальнікі і медыкі працавалі ва ўзмоцненым рэжыме. Як адзначыў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення – начальнік упраўлення аховы правапарадку ГУАПП МГБ МУС палкоўнік міліцыі Дзмітрый Кур’ян, пазбегнуць грубых парушэнняў закона атрымалася дзякуючы добрай падрыхтоўцы.

– У агульнай складанасці вартавыя парадку спынілі 55 адміністрацыйных парушэнняў, – растлумачыў Дзмітрый Аляксандравіч. – Пераважна былі затрыманы асобы, якія знаходзіліся ў стане моцнага алкагольнага ап’янення, а таксама здзейснілі дробнае хуліганства.

Як адзначыў старшы інспектар па асобых даручэннях УДАІ МГБ МУС падпалкоўнік міліцыі Станіслаў Салавей, з 30 снежня па 2 студзеня на дарогах рэспублікі загінулі восем чалавек, сем з іх былі пешаходамі.

– За чатыры дні вартавыя парадку затрымалі 344 нецвярозыя кіроўцы. Только 1 студзеня – 132 аўтаўладальніка падшафэ, – адзначыў Станіслаў Іванавіч. – Гэта значна менш за мінулы год. Прыемна, што грамадзяне ахвотна дапамагалі нам падтрымліваць парадак: значную частку п’яных вадзіцеляў супрацоўнікі ДАІ спынілі своечасова дзякуючы паведамленням сведак. Праваахоўнікі не толькі каралі неадказных кіроўцаў, але і заахвочвалі законапаслухмяных: разам з Дзедам Марозам і Снягуркай уручалі ім падарункі.

Хоць за святочныя дні ўдалося пазбегнуць буйных здарэнняў, усё ж толькі з 31 снежня па 2 студзеня адбылося 57 пажараў, на якіх загінулі дзевяць чалавек, выратаваць удалося чацвярых. Па словах Дзмітрыя Кур’яна, традыцыйныя асцярогі спецыялістаў звязаны і з выкарыстаннем піратэхнічных вырабаў. З 25 снежня па 2 студзеня траўмы ад іх атрымалі 30 чалавек, дзевяць з іх дзеці.

– Падчас гулянняў дзяжурылі самыя кваліфікаваныя лекары, ва ўзмоцненым рэжыме працавалі служба хуткай медыцынскай дапамогі, траўмапункты, прыёмныя аддзялення бальніц, – паведаміла кансультант аддзела першаснай медыцынскай дапамогі галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Наталля Пугачова. – Усім пацярпелым, сярод якіх у асноўным былі пацыенты з галалёднымі траўмамі, пераахаладжэннем і пашкоджаннямі ад піратэхнікі, арганізавана аказалі медыцынскую дапамогу.