www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

6 сакавіка 2017Спынены нелегальны канал пастаўкі беларускіх цыгарэт у Еўрасаюз

У крымінальны бізнэс былі ўцягнуты жыхары Віцебскай вобласці. За паўтара года яны незаконна пераправілі па чыгунцы ў Латвію 39,7 тысяч пачак беларускіх цыгарэт на агульную суму 37,3 тыс. рублёў.

Раскрыццё злачынства ішло ў цесным узаемадзеянні ГУБАЗіК МУС з супрацоўнікамі Галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнай памежнай аховы Латвійскай Рэспублікі. Устаноўлена, што ў супрацьпраўную дзейнасць былі ўцягнуты 12 чалавек: сямёра жыхароў горада Міёры і Міёрскага раёна, двое вяскоўцаў з Верхнядзвінскага раёна, а таксама трое ураджэнцаў Полацка. Адзін з палачан з'яўляецца дырэктарам прыватнага сервіснага ўнітарнага прадпрыемства. Астатнія фігуранты афіцыйна нідзе не працуюць.

Незаконным перамяшчэннем айчыннай тытунёвай прадукцыі праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза падазраваныя займаліся з чэрвеня 2015 года па студзень 2017 года. Дзейнічалі зладжана і, можна сказаць, экстрэмальна. Некалькі чалавек проста па ходзе заскаквалі ў вагоны з вугалем беларускіх грузавых цягнікоў, якія ідуць у Латвію. Там яны закопвалі скрынкі з цыгарэтамі, а затым пакідалі састаў, які рухаўся. У дамоўленым месцы «шахцёраў» падбіраў саўдзельнік на машыне. Як раз падчас адной з такіх рызыкоўных вылазак вартавыя парадку і ўзялі з доказамі злачынства адразу траіх мужчын. Надзейнае сілавое прыкрыццё аперацыі забяспечвала СПБТ Специальное подразделение по борьбе с терроризмом "Алмаз" "Алмаз". Пазней атрымалася затрымаць астатніх фігурантаў. Галоўным следчым упраўленнем цэнтральнага апарата Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па ч. 3 арт. 228-1 КК Рэспублікі Беларусь (незаконнае перамяшчэнне тавараў праз мытную мяжу). Затрыманыя заключаны пад варту.

Як растлумачыў намеснік начальніка другога ўпраўлення ГУБАЗіК МУС Дзяніс Чамаданаў, арганізаваныя групы, якія нелегальна дастаўляюць асабліва буйныя партыі беларускіх цыгарэт на тэрыторыю краін Еўрасаюза, вядуць сябе вельмі прафесійна і працуюць на глыбока заканспіраваным узроўні. Праваахоўныя органы Літвы, Латвіі і Польшчы праяўляюць высокую зацікаўленасць у цесным супрацоўніцтве з калегамі з Беларусі для вырашэння гэтай праблемы.