www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

4 сакавіка 2017Урачысты марш, прысвечаны 100-годдзю беларускай міліцыі

Упершыню ў гісторыі беларускай міліцыі на Кастрычніцкай плошчы Мінска адбыўся ўрачысты марш, прысвечаны 100-годдзю ведамства. У ім узялі ўдзел больш за 1200 чалавек і 46 адзінак аўтамабільнай і мотатэхнікі. У парадным страі перад мінчанамі і гасцямі сталіцы прайшлі 17 пешых разлікаў і 12 разлікаў спецыяльнай тэхнікі.

Удзельнікі маршу з'ехаліся з усёй рэспублікі. Права прайсці ў святочнай калоне супрацоўнікі заслужылі упартай працай, высокім прафесіяналізмам і паспяховым выкананнем аператыўна-службовых задач. У страі былі прадстаўнікі ГУУС Мінгарвыканкама, абласных УУС, АМАПу, упраўлення Дзяржаўтаінспекцыі, Дэпартамента выканання пакаранняў, Дэпартамента аховы, навучэнцы Спецыялізаванага ліцэя і Акадэміі МУС, вайскоўцы ўнутраных войскаў і спецыялісты-кінолагі са сваімі падапечнымі.

Узначальваў шэсце намеснік Міністра ўнутраных спраў -камандуючы ўнутранымі войскамі генерал-маёр Ю.Караеў.

Аўтамабільную калону ўзначаліў картэж спецпадраздзялення ДПС Дорожно-патрульная служба «Страла», за якім праехала рэтратэхніка вытворчасці 50-х - 80-х гадоў мінулага стагоддзя, якія былі на ўзбраенні міліцыі: ГАЗ-67, Масквіч-401, матацыкл К-750, ГАЗ-21 “Волга”, ВАЗ-21/06 “Жыгулі”, УАЗ-39-02.

У асноўным складзе механізаванай калоны прайшла тэхніка, якая знаходзіцца на ўзбраенні беларускай міліцыі сёння: высокаманеўраваныя пазадарожнікі “Ліс”, бронетранспарцёры БТР-80, спецыяльныя аўтамабілі “Фальксваген-Крафтэр”, аўтамабілі “Форд-Мандэа” 4 і 5 пакаленняў, патрульныя аўтамабілі “УАЗ-патрыёт”, спецыяльны транспартны сродак “Забор-Бар'ер”, грузапасажырскія аўтамабілі Газэль-Некст.

Параднае шэсце працягнула спецтэхніка сапёрна-піратэхнічных падраздзяленняў МУС, спецыяльны штурмавы аўтамабіль МАРС. Замкнулі калону аўтамабілі «Крайслер» спецпадраздзялення ДПС Дорожно-патрульная служба «Страла».

Агульная працягласць параднага разліку тэхнікі склала больш за 300 метраў.

Завяршыўся ўрачысты марш пад песню «Свята захоўваем пакаленняў традыцыі» ў выкананні зводнага аркестра МУС.