www.mvd.gov.by

СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ!

220030, г.Мінск
вул. Гарадскі Вал, 4

Адзіны нумар: 102

7 сакавіка 2017Першаму намесніку Міністра ўнутраных спраў Івану Падгурскаму прысвоена званне «генерал-маёр міліцыі»

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка ад 4 сакавiка 2017 г. №58 званне «генерал-маёр міліцыі» прысвоена першаму намесніку Міністра ўнутраных спраў Беларусі Падгурскаму Івану Мікалаевічу.

Падгурскі Іван Мікалаевіч нарадзіўся 27 студзеня 1965 года ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці. У 1993 годзе скончыў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь. Асновы міліцэйскай службы спасцігаў на розных пасадах у сістэме органаў унутраных спраў: ад камандзіра ўзвода міліцыі аддзела пазаведамаснай аховы да начальніка галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі МУС Беларусі. У 2011 годзе быў прызначаны начальнікам упраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС Рэспублікі Беларусь, а праз два гады ўзначаліў Дэпартамент забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці МУС.

У снежні 2016 года прызначаны першым намеснікам Міністра ўнутраных спраў - начальнікам крымінальнай міліцыі. Мае дзяржаўныя ўзнагароды.